Адна з найбуйнейшых кампаніяў металапракату пакідае Беларусь


Украінская металургічная кампанія «Метінвест» пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне пастанавіла зліквідаваць свае прадпрыемствы ў Расеі і Беларусі. Пра гэта ў інтэрв’ю выданню «НВ. Бизнес» распавёў генеральны дырэктар кампаніі Юрый Рыжанкоў. Большая частка кампаніі належыць украінскаму алігарху Рынату Ахметаву.

Працоўны ў касцы з лагатыпам кампаніі «Метінвест».
Фота: scm.com.cy

Зліквідаваць кампаніі «Метінвест Дыстрыбуцыя» ў Беларусі і «Метінвест Еўразія» ў Расеі пастанавіла кіраўніцтва «Метінвест Холдынгу» яшчэ 24 лютага. Частку работнікаў звольнілі, астатнія сышлі самі, шмат хто з іх прапрацаваў у кампаніі больш за 10 гадоў. Працягваюць працаваць толькі аперацыйныя каманды, якія займаюцца ліквідацыяй даччыных кампаніяў. Аднак партал «Office Life» паведамляе, што на сёння «Метінвест Дыстрыбуцыя» і «Метінвест Еўразія» значацца ў рэгістрах як дзейныя кампаніі.

Кампанія «Метінвест Дыстрыбуцыя», паводле ацэнак экспертаў, уваходзіла ў тройку найбуйнейшых дастаўцаў металапрадукцыі на беларускі рынак. Яе стварылі ў канцы 2013 года для паставак металапракату ўкраінскіх заводаў у Беларусь. У 2014-м кампанія адкрыла на станцыі Калядзічы склад металапракату на 4 тысячы тонаў.

Кампанія «Метінвест Холдынг» валодае марыупальскім камбінатам «Азоўсталь» і Марыупальскім металургічным камбінатам імя Ільіча, разбуранымі расейскімі вайскоўцамі. Цяпер жа кампанія разглядае пытанне будоўлі заводу ў ЕЗ. Больш за 70 % акцыяў холдынгу належаць інвестыцыйнай групе «SCM Limite» украінскага алігарха Рыната Ахметава.

Аналітыка
Тры тэндэнцыі на беларускім аўтарынку: рост коштаў, скарачэнне продажаў, дэфіцыт
2022.09.19 14:34

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў