У Крыме выбухнуў аўтамабіль памочніка «віцэ-прэм’ера» Запарожскай вобласці


У Сімферопалі падарваўся аўтамабіль «віцэ-прэм’ера» анексаванай часткі Запарожскай вобласці Уладзіміра Епіфанава, прызначанага расейскімі ўладамі. Чыноўнік, ягоны ахоўнік і сакратар шпіталізаваныя з апёкамі, паведамляюць тэлеграм-каналы «Baza» і «Mash».

Выбух адбыўся на Еўпаторыйскай шашы а чацвертай раніцы 19 чэрвеня. Уладзімір Епіфанаў ехаў за рулём пазадарожніка «Toyota Land Cruiser», калі раптоўна выбухнуў газавы балон, усталяваны на машыне. Пасля гэтага чыноўнік не змог справіцца з кіраваннем і ўрэзаўся ў агароджу.

Апроч Епіфанава, у салоне былі яшчэ двое: ягоны сакратар і ахоўнік. Усе трое мужчынаў атрымалі 30-адсоткавыя апёкі галавы, тулава і рук. Іх усіх шпіталізавалі і цяпер іх назіраюць дактары.

Што стала прычынай выбуху, пакуль незразумела. Але, са словаў памочніка віцэ-прэмʼера, якраз за дзень да гэтага газавы балон правяралі на СТА ў Сімферопалі.

Падарваўся аўтамабіль «віцэ-прэм’ера» анексаванай часткі Запарожскай вобласці Уладзіміра Епіфанава. Крыніца: korrespondent.net
Газавы балон ад падарванага аўтамабіля Уладзіміра Епіфанава. Крыніца: breakingmash / Telegram

Уладзімір Епіфанаў – памочнік прызначанага Расеяй «віцэ-прэмʼера» ў справе эканамічнага развіцця Запарожскай вобласці і паводле сумяшчэння кандыдат у дэпутаты ад партыі «Единая Россия».

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў