Ці адмяніў УЕФА усе свае матчы ў Беларусі? Пакуль невядома


УЕФА.
Фота: uefa.com

Паступаюць супярэчлівыя звесткі адносна таго, ці адмяніў Звяз еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (УЕФА) правядзенне падзеяў пад сваёй эгідай у Беларусі.

Пра тое, што ўсе спаборніцтвы УЕФА, запланаваныя на 2021 год у Беларусі, не адбудуцца, паведаміў Фонд спартовай салідарнасці са спасылкай на намесніка генеральнага сакратара УЕФА Кевіна Лямура, якому былі дасланыя адпаведныя запыты.

Паводле фонду, Лямур таксама выказаў асабістую салідарнасць з тымі спартоўцамі, якія змагаюцца за абарону сваіх правоў, у тым ліку права на свабоду выказвання меркаванняў.

Між тым, расейскае выданне «Чемпионат» піша, што ў УЕФА абверглі поўную адмену спаборніцтваў пад сваёй эгідай у Беларусі.

«Маючыя адбыцца матчы нацыянальнай зборнай і клубных спаборніцтваў УЕФА запланаваныя ў Беларусі.

Як паведамлялася раней, Ліга чэмпіёнаў УЕФА па футзале 2021, фінал чэмпіянату УЕФА сярод жанчын да 19 гадоў 2021 года і Кангрэс УЕФА 2021 года не адбудуцца ў Беларусі», – паведамілі выданню ў прэс-службе УЕФА.

«Гаворка не пра матчы»

У адказ на апошняе паведамленне Фонд спартовай салідарнасці апублікаваў адказ УЕФА на свой зварот. У ім адзначаецца, што «ні адно спаборніцтва або іншае мерапрыемства пад эгідай УЕФА не адбылося і не будуць праводзіцца ў Беларусі ў 2021 годзе».

«Гаворка ў лісце не ідзе пра матчы. А гаворка ідзе менавіта аб мерапрыемствах і падзеях пад эгідай УЕФА. Бо футзал – гэта клубны турнір, то клубныя турніры могуць таксама не адбыцца, па логіцы. Прэса не дакладна трактавала навіну», – заявіў выканаўчы дырэктар Фонду Аляксандр Апейкін.

Hавiны
Адменены чэмпіянат Еўропы па велатрэку ў Менску
2021.05.27 15:57

МГ belsat.eu

Стужка навінаў