Польскія памежнікі затрымалі дзве групы нелегальных мігрантаў з Афганістана


Падляскія памежнікі затрымалі дзве групы нелегальных мігрантаў, якія перасеклі польска-беларускую мяжу з парушэннем закона. Усе яны – грамадзяне Афганістана.

Патруль пагранічнага паста ў сяле Крынкі выявіў сляды пераходу мяжы на прымежнай паласе з Беларусі ў Польшчу. За некалькі кіламетраў ад мяжы памежнікі затрымалі групу з 11 замежнікаў: 6 мужчын ва ўзросце ад 15 да 49 гадоў і 5 жанчын ва ўзросце ад 9 да 47 гадоў. Усе яны перасеклі мяжу пешшу, паведамляе ведамства пагранічнай службы.

Нелегальныя мігранты з Афганістану.
Фота: strazgraniczna.pl

Іншая група была арыштаваная ў Сакулке. Супрацоўнікі пагранічнага паста разам з паліцэйскімі затрымалі 11 грамадзян Афганістана. Замежнікі ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў прызналіся ў незаконным перасячэнні польска-беларускай мяжы.

Пасля выканання неабходных дзеянняў у прысутнасці перакладчыка замежнікі па рашэнні суда былі змешчаныя ў ахоўныя цэнтры для замежнікаў.

Таксама праблемы з незаконным перасячэннем мяжы ўзнікаюць і на беларуска-літоўскай мяжы. З пачатку 2021 года ў Літве затрымалі 392 грамадзяніны трэціх краінаў, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу Літвы з боку Беларусі. Толькі з 1 чэрвеня да 16 чэрвеня 204 мігранты перайшлі мяжу нелегальна.

З гэтай нагоды міністр унутраных справаў Літвы Агне Білатайце звярнулася ў Генеральную пракуратуру з просьбаю пачаць расследаванне супраць незаконнага перамяшчэння людзей праз мяжу.

Hавiны
У Літве могуць пачаць расследаванне масавай міграцыі нелегалаў праз Беларусь
2021.06.16 15:12

АД, belsat.eu

Стужка навінаў