Ціханоўская просіць пракуратуру Нямеччыны пачаць справу супраць Лукашэнкі


Святлана Ціханоўская.
Фота: tsikhanouskaya.org

Лідарка беларускага пратэсту Святлана Ціханоўская накіравала ліст у Федэральную пракуратуру Нямеччыны.

Святлана Ціханоўская заклікала федэральнага пракурора Пітэра Франка распачаць крымінальную справу, у межах якой нямецкія адвакаты падалі заявы супраць Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўнікоў рэжыму – у інтарэсах дзесяці беларусаў, якія пацярпелі ад гвалту з боку рэжыму ў Беларусі.

«Улічваючы эскалацыю рэпрэсіяў у Беларусі, а таксама пераслед журналістаў і блакаванне сайту TUT.by, Ціханоўская просіць федэральнага пракурора распачаць усе магчымыя крокі дзеля прыцягнення вінаватых да адказнасці», – паведамілі ў прэс-службе лідаркі пратэсту.

На ейную думку, завядзенне такой справы пакажа беларусам, што нават ва ўмовах беззаконня ў краіне іх бароніць міжнароднае права.

Артыкулы
У пракуратуру Нямеччыны падалі заяву на злачынствы Лукашэнкі
2021.05.05 11:26

Нагадаем, што нямецкія адвакаты звярнуліся ў Федэральную пракуратуру Нямеччыны, заявіўшы аб здзяйсненні Лукашэнкам злачынстваў супраць чалавечнасці.

Зварот ад імя дзесяці пацярпелых беларусаў у Федэральную пракуратуру ў Карлсруэ падалі чатыры нямецкія адвакаты. Прычына – гвалт да мірных жыхароў Беларусі на фоне мірных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў. Ад імя пацярпелых ад катаванняў адвакаты заявілі ў пракуратуру пра злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя Аляксандрам Лукашэнкам.

Аб’ектыў
Адвакат Ролянд Краўзэ: заява ў першую чаргу супраць Лукашэнкі, бо ён аддаваў загады
2021.05.05 23:07

«Ініцыятыва была нашая і калегаў-адвакатаў з Беларусі. Яны кантактавалі з адвакатамі з Вільні ды Нямеччыны, бо ёсць опцыя ўніверсальнай юрысдыкцыі», – кажа адвакат Ролянд Краўзэ.

Універсальная юрысдыкцыя – гэта міжнародная працэдура, якая дазваляе прыцягваць да адказнасці за незаконныя затрыманні, катаванні, выкраданні ды забойствы людзей, здзейсненыя ў іншай краіне.

Hавiны
«Не нашчадкі фашызму мяне будуць судзіць»: Лукашэнка – пра заяву ў пракуратуру Нямеччыны
2021.05.07 14:16

Зварот у пракуратуру Нямеччыны супраць сябе Лукашэнка лічыць «дурным крокам ды палітыкаю бягучага моманту».

Таксама Лукашэнка выказаўся, што яго не будуць судзіць «нашчадкі фашызму».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў