Прадстаўнікоў Беларусі і РФ не запросяць на гадавіну вызвалення канцлагеру Маўтгаўзен


Прадстаўнікі з Расеі і Беларусі не будуць запрошаны 15 траўня на цырымонію 77-й гадавіны вызвалення канцлагера Маўтгаўзен у Аўстрыі, паведамляе агенцтва APA.

Прадстаўнікі камітэту Маўтгаўзена прызнаюць важную ролю Савецкага Саюза ў барацьбе з нацызмам і вызваленні канцлагераў, але супольнасць «не можа не асудзіць» вайну Расеі супраць Украіны самым выразным чынам.

«Удзел дзвюх гэтых краінаў быў бы несумяшчальны з прысягай зняволеных Маўтгаўзена, якія выжылі, і іх імкненнем да міру і свабоды», – растлумачыў сваю пазіцыю старшыня аўстрыйскага камітэта Маўтгаўзена Вілі Мерны.

APA адзначае пры гэтым, што былыя вязні і іх сваякі з Расеі і Беларусі будуць запрошаны на імпрэзу.

Раней афіцыйных асоб Беларусі і Расеі не запрасілі на гадавіну вызвалення канцлагераў Бухэнвальду і Дора ў Нямеччыне 10 красавіка. Замест гэтага прадстаўляць Беларусь запрасілі Паўла Латушку і прадстаўніка народнай амбасады Беларусі Міхаіла Таубэ, а на цырымоніі афіцыйны беларускі сцяг замянілі на бел-чырвона-белы. Па факце замены сцяга Генпракуратура Беларусі распачала крымінальную справу.

Hавiны
Павел Латушка ўзяў удзел у акцыі ўшанавання памяці ахвяраў Бухэнвальду і Доры замест беларускай дэлегацыі
2022.04.10 21:06

РР belsat.eu

Стужка навінаў