На палітвязня Міколу Дзядка працягваюць аказваць ціск у калоніі


Блізкія Міколы Дзядка апублікавалі ліст ад яго, у якім палітвязень распавёў, што адміністрацыя калоніі № 9 дэманстратыўна знішчае лісты, якія яму дасылаюць.

Раней, нагадаем, палітвязню прызначылі чатыры месяцы ПКТ – памяшкання камернага тыпу.

«Працягваюцца канфіскацыі і знішчэнні лістоў у максімальна здзеклівай форме. Справа выглядае так: мне прыносяць акты, дзе напісана, што ліст ад… знішчаны, бо носіць цынічны характар, прапануюць распісацца. Я пытаю, што такое цынічны характар? Мне ў адказ: «Вы распісвацца будзеце?» І так па коле. Такім чынам было знішчана ўжо каля 45 лістоў. Іх дэманстратыўна, моўчкі, прачытваюць пры мне, а потым хаваюць у канверт і знішчаюць. Усё гэта адбываецца пад відэарэгістратар.

Зусім відавочна, што ніякага цынізму ў лістах няма. Гэта проста легальны спосаб пазбавіць мяне перапіскі і падстрахоўваецца тым, што потым знішчаюць гэтыя лісты, каб пасля нельга было нічога праверыць».

У астатнім, піша Дзядок, «звычайнае быццё ў ПКТ». «Большую частку сваіх заняткаў прыйшлося адкласці з-за розных рэжымных абмежаванняў. Напрыклад, пакуль не малюю, бо няма чым тачыць алоўкі», – дадае ён.

Артыкулы
Як здзекуюцца з палітвязня Міколы Дзядка: чатыры ШІЗА за месяц, ізаляцыя ад людзей, лістоў і перадачаў
2022.03.11 17:28
  • Блогер, актывіст анархічнага руху Мікола Дзядок быў затрыманы 11 лістапада. Пры затрыманні ён быў моцна збіты, потым яго адвезлі ў ГУБАЗіК, дзе катавалі. 10 лістапада 2021 года Менгарсуд пакараў палітвязня 5 гадамі калоніі агульнага рэжыму.
Артыкулы
«Мой сын пайшоў на пакуты, каб іншыя людзі маглі жыць свабодна». Вялікая гутарка з бацькам Мікалая Дзядка
2021.07.15 17:59

РР belsat.eu

Стужка навінаў