Паўднёвая Афрыка «прыняла да ўвагі» ордар на арышт Пуціна. Яго запрасілі сюды на саміт


Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ўсведамляе свае юрыдычныя абавязкі. Пра гэта заявіў 19 сакавіка прэс-сакратар прэзідэнта ПАР Сірылы Рамафосы, кажучы пра меркаваны візіт прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, ордар на арышт якога выдаў ордар Міжнародны крымінальны суд. Пра гэта паведамляе Reuters.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Уладзімір Пуцін на нарадзе з Саветам бяспекі Расеі. Масква, Расея. 29 верасня 2022 года.
Фота: kremlin.ru

«Мы, як урад, усведамляем нашыя юрыдычныя абавязкі», – сказаў прадстаўнік Вінсэнт Магвення.

Паводле яго, ПАР прымае «да ўвагі паведамленне пра ордар на арышт, выдадзены МКС».

У студзені амбасадар ПАР у Маскве Мзувукіле Макетука заявіў РИА Новости, што ягоная краіна чакае Пуціна на саміт БРІКС, які адбудзецца ў жніўні. Заяўлялася, што прэзідэнту РФ будзе накіраванае афіцыйнае запрашэнне.

Арганізацыя БРІКС аб’ядноўвае Бразілію, Расею, Індыю, Кітай і Паўднёвую Афрыку.

Абноўлена
Міжнародны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Пуціна
2023.03.17 19:11

17 сакавіка Міжнародны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Міжнародны крымінальны суд тлумачыць сваё рашэнне тым, што Пуцін і Львова-Бялова падазраюцца ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

Прэзідэнт Джо Байдэн, адказваючы на пытанне журналістаў, адзначыў, што рашэнне аб выдачы ордара на арышт Пуціна «апраўданае».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў