На мяжы з Літвой пагранічны нарад знайшоў труп грамадзянкі Нігерыі


На мяжы з Літвой 18 лютага пагранічны нарад знайшоў бежанца, побач з якім знаходзілася цела грамадзянкі Нігерыі, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Скрыншот з відэа: gpkgovby / Telegram

Грамадзянін Нігерыі распавёў памежнікам, што разам з нявестай яны спрабавалі патрапіць у Еўропу, але былі затрыманыя літоўскім бокам. На месца здарэння была выклікана брыгада хуткай дапамогі, але да прыбыцця медыкаў 22-гадовая дзяўчына памерла.

Скрыншот з відэа: gpkgovby / Telegram

ДПК зазначае, што з пачатку 2023 года гэта шостая смерць бежанца на мяжы. Аналагічныя выпадкі фіксаваліся 9, 10 і 31 студзеня, 4 і 10 лютага.

Нагадаем, што ўчора, 18 лютага, пад Менскам сілавікі затрымалі 94 мігранта з Алжыра, Афганістану, Егіпта, Йемена, Іраку, Сірыі, Марока і Пакістана. Усе яны прыехалі ў Беларусь з Расеі наземным транспартам і збіраліся патрапіць у Еўразвяз, а да гэтага жылі ў аграсядзібе ў Міханавічах. Беларускіх візаў у іх не было.

Каментар
«Гэта выглядае сенсацыйна». Што стаіць за затрыманнем дзясяткаў нелегалаў пад Менскам?
2023.02.18 20:02

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў