Кіраўнікі «ДНР» і «ЛНР» аб'явілі аб мабілізацыі, а эвакуяваных людзей не могуць размясціць на месцах


Ад 19 лютага кіраўнікі непрызнаных «ДНР» і «ЛНР» аб’явілі аб усеагульнай мабілізацыі. Цяпер, згодна з пастановай кіраўніка «ЛНР» Леаніда Пасечніка, мужчынам 18-55 гадоў увогуле нельга пакідаць тэрыторыю акругі.

У «ДНР» ужо пачалі разносіць па дамах павесткі ў ваенкамат.

Павестка ў ваенкамат у «ДНР» пасля ўсеагульнай мабілізацыі.
Фота: itsdonetsk / Telegram

Учора, 18 лютага, у гэтых раёнах пачалася эвакуацыя насельніцтва ў Растоўскую вобласць Расеі. Старшыня ўрада «ЛНР» Сяргей Казлоў, заявіў, што на 13:00 19 лютага з «ЛНР» у РФ выехалі 13 573 чалавекі. Аднак пасля эвакуацыі людзей не могуць рассяліць, яны ўжо содні знаходзяцца ў аўтобусах, на якіх прыехалі.

19 лютага жыхары «ДНР», эвакуяваныя ў Растоўскую вобласць, учынілі сварку з кіроўцам, які іх прывёз.

Уцекачы скардзяцца, што пасля перасячэння мяжы не ведаюць, што ім рабіць, і не могуць рушыць далей: месцы ў пунктах часовага знаходжання абмежаваныя, ёсць праблемы з прыбіральнямі і харчаваннем, таксама людзі не могуць звязацца з роднымі.

Бежанцы з Данецку 19 лютага 2022 года.
Фота: znak.com

Паведамляецца, што ўмовы для знаходжання эвакуяваных з «ДНР» і «ЛНР» у расейскіх рэгіёнах плануецца стварыць на тэрмін мінімум два тыдні. Таксама па інфармацыі экстраных службаў Растоўская вобласць плануе прыняць да 900 тысяч бежанцаў з «ЛДНР» у дзевяці раёнах і чатырох гарадах.

Цэнтральны банк «ДНР» ад 19 лютага ўсталяваў сутачны ліміт выдачы наяўных грашовых сродкаў у банкаматах. Цяпер з адной плацежнай карты можна зняць не больш за 10 000 рублёў (каля 130 долараў) за дзень. Верагодна гэта звязана з тым, што ўчора, пасля аб’яўлення аб эвакуацыі, жыхары «ДНР» і «ЛНР» масава пачалі здымаць грошы ў банкаматах.

Таксама жыхары шэрагу гарадоў Данецкай вобласці засталіся без вады пасля таго, як баевікі 19 лютага абстралялі помпавую станцыю Паўднёва-Данбаскага водаправода на лініі судакранання.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што Украіна рыхтуецца да любых варыянтаў развіцця канфлікту з Расеяй. Так ён пракаментаваў заяву Джо Байдэна аб тым, што Уладзімір Пуцін прыняў рашэнне атакаваць суседнюю краіну.

Hавiны
Байдэн: Пуцін ужо прыняў рашэнне аб нападзе на Украіну
2022.02.19 12:23

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскія «сілы бяспекі і абароны поўнасцю кантралююць сітуацыю» у канфлікце з Расеяй.

«Мы не рэагуем на правакацыі і імкнемся да ўсталявання міру выключна дыпламатычным шляхам», – напісаў Уладзімір Зяленскі у Instagram.

Між тым Армія Украіны паведамляе, што адзін афіцэр Унутраных сіл Украіны загінуў у выніку дзеянняў сепаратыстаў. Так, у Данецкай вобласці 19 лютага каля 07:00 пры абстрэле баевікамі пасёлка Міронаўскі загінуў украінскі вайсковец, паведаміў капітан УСУ. Ён атрымаў асколачнае раненне, несумяшчальнае з жыццём.

Меркаванні
Польшча рыхтуецца да найгоршага. Мільён уцекачоў з Украіны? Расейская агрэсія можа дэстабілізаваць цэлы рэгіён
2022.02.19 14:07

АД belsat.eu

Стужка навінаў