«Белсат» падводзіць вынікі 19 студзеня – чарговага дня пратэсту беларусаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.
Расея працягвае сцягваць у Беларусь свае войскі, якія могуць выкарыстаць для нападу на Украіну.
Hавiны
ЗША: вайскоўцы, якіх Расея цяпер перакідвае ў Беларусь, могуць быць задзеяныя ў нападзе на Украіну
2022.01.19 10:59
Кажуць, што яны сталі лагерам за 50 кіламетраў ад украінскай мяжы.
Аб’ектыў
Расейскія вайскоўцы дабраліся да Рэчыцы
2022.01.19 21:59
Тым часам у самой Беларусі каля 500 грамадзянаў РФ знаходзяцца за кратамі, у тым ліку паводле палітычных справаў. Але іх лёс Маскву не цікавіць.
Hавiны
Амаль 500 расейцаў трымаюць у беларускіх турмах. З іх як мінімум 11 – за пратэсты ў жніўні 2020 года
2022.01.19 09:56
Каб супрацьстаяць пагрозам з Беларусі, Літва папярэдзіла «Беларуськалій» пра спыненне чыгуначнага транзіту.
Hавiны
Літоўская чыгунка папярэдзіла «Беларуськалій» пра спыненне транзіту
2022.01.19 17:32
Але тут ёсць нюансы.
Hавiны
Міністр транспарту Літвы не ўпэўнены, што транзіт беларускіх угнаенняў спыніцца пасля 1 лютага
2022.01.19 08:55
Новы дзень не прынёс палёгкі з правамі чалавека. Былі затрыманыя журналіст Севярын Квяткоўскі, актывістка БСДП і праваабаронцы з Магілёва.
Абноўлена
Затрыманні і ператрусы 19 студзеня: прыйшлі да актывістаў БСДП і Магілёўскага праваабарончага цэнтру
2022.01.19 19:11
Ператрусы прайшлі і ў офісе мабільнага аператара «А1».
Абноўлена
У офісе «А1» прайшлі ператрусы
2022.01.19 18:17
На два гады быў асуджаны журналіст і футбаліст Аляксандр Івулін.
Артыкулы
За «відэазапісы пабуджальнага характару» журналісту і футбалісту далі 2 гады калоніі
2022.01.19 16:31
Пачытаць ягонае апошняе слова ў судзе можна тут:
Артыкулы
«Я быў адзінай крыніцай падтрымкі для бацькоў і брата-інваліда». Апошняе слова Аляксандра Івуліна
2022.01.19 16:01
А ў Берасці пачынаюць у другі раз судзіць Вольгу Класкоўскую.
Артыкулы
У Берасці пачынаюць судзіць палітзняволеную Вольгу Класкоўскую – яна нібыта абразіла міліцыянта
2022.01.19 15:47
Ды ціснуць на актывістку Алену Гнаўк.
Hавiны
Міліцыя заяўляе, што Алена Гнаўк спыніла галадоўку
2022.01.19 19:53
Праваабаронцу з Маладзечна Алеся Капуцкага зноў перазатрымалі.
Артыкулы
Праваабаронцу з Маладзечна Алеся Капуцкага зноў перазатрымалі. Ён правядзе за кратамі 45 содняў
2022.01.18 22:52
Не дае пра сябе забыць і каронавірусная інфекцыя: захварэлі прынамсі чатыры беларускія праваслаўныя епіскапы.
Hавiны
Крыніцы: У чатырох епіскапаў БПЦ можа быць каронавірус
2022.01.19 21:19
Што датычыць міжнародных навінаў, то ў Казахстане працягваецца зачыстка спадчыны першага прэзідэнта.
Hавiны
Казахскія дэпутаты пазбавілі Назарбаева пажыццёвых пасадаў
2022.01.19 15:28
А вось ва Украіне суд вырашыў не затрымліваць пятага прэзідэнта – Пятра Парашэнку.
Hавiны
Ва Украіне суд вырашыў не арыштоўваць Парашэнку
2022.01.19 16:13
МГ belsat.eu