Літоўская чыгунка папярэдзіла «Беларуськалій» пра спыненне транзіту


Літоўская чыгунка афіцыйна паведаміла «Беларуськалію» пра рашэнне ўрада Літвы прызнаць заключаную кампаніямі дамову несапраўднай з 1 лютага.

«З 1 лютага мы спынім аказанне паслуг «Беларуськалію« па дамове, заключанай у 2018 годзе», – заявілі ў літоўскай кампаніі.

Пры гэтым у чыгунцы не выключаюць, што могуць паступіць заяўкі з іншых грузавых перавознікаў і фірмаў-пасярэднікаў на транзіт беларускага калію.

Hавiны
Міністр транспарту Літвы не ўпэўнены, што транзіт беларускіх угнаенняў спыніцца пасля 1 лютага
2022.01.19 08:55

«Чыгуначная грузавая кампанія LTG Cargo будзе кансультавацца адносна іх з дзяржаўнымі органамі», – сказаў гендырэктар ЛЧ Эгідзіюс Лазаўскас.

У Літоўскай чыгунцы лічаць неабходнымі «далейшыя крокі для стварэння надзейнага прававога шляху для поўнага спынення транзіту ўгнаенняў праз Літву».

Нагадаем, што кіраўнік Камітэту нацыянальнай бяспекі і абароны Сейму Літвы Лаўрынас Кашчунас распавёў у эфіры «Белсату», што шанцы абысці забарону на транзіт беларускіх угнаенняў у Літве амаль нулявыя, бо любой кампаніі (у тым ліку прыватнай) прыйдзецца звяртацца спачатку за дазволам у парламенцкую камісію, а ў камісіі лічаць такі транзіт пагрозай нацыянальнай бяспецы.

Кашчунас пацвердзіў, што кіраўнік «Літоўскай чыгункі» страціў сваю пасаду менавіта таму, што кантракт з «Беларуськаліям» не трапіў на разгляд парламенцкай камісіі.

Hавiны
Прадстаўнік Сейму патлумачыў, чаму забарону на транзіт калію ў Літве будзе немагчыма абысці
2022.01.16 23:12

МГ belsat.eu

Стужка навінаў