Правяранне баявой гатовасці, пазбаўленне грамадзянства і наш нобэль. Галоўнае ў карцінках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» падводзіць вынікі першай паловы снежня.

Здагадаецеся, пра якія падзеі гаворка, без нашых падказак?

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

13 снежня на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі пачалі правяраць баявую гатовасць арміі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Законапраект, паводле якога ўлады Беларусі могуць пазбаўляць грамадзянства актывістаў, калі іх судзілі хаця б паводле аднаго з 55 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, разгледзелі ў Палаце прадстаўнікоў. Дэпутат Алег Гайдукевіч паабяцаў, што масавага пазбаўлення грамадзянства не будзе. Ці верыце?

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Нацыянальны банк Беларусі выдаліць еўра з кошыка валютаў. Вось тут мы тлумачым, чаму гэта кепска.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Нобэлеўскую прэмію міру ў 2022 годзе сярод іншых атрымаў кіраўнік беларускай праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алесь Бяляцкі. Ён больш за год застаецца за кратамі.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

«Белсату» споўнілася 15 гадоў. Вось тут мы распавядалі, як працавалі ў 2022-м.

Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў