У Беларусі пачалося маштабнае правяранне баявой гатовасці арміі


На даручэнне Аляксандра Лукашэнкі пачалося правяранне баявой гатовасці арміі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны. Запланаваныя абмежаванні ў перасоўванні грамадзянаў і транспарту ў асобных раёнах.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Мінабароны Беларусі / Telegram

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі пра пачатак раптоўнага правярання баявой гатовасці Узброеных сілаў. Войскі «ў найкарацейшыя тэрміны» вырушаць у прызначаныя раёны, наладзяць ахову і абарону, інжынернае абсталяванне, пераправы праз Нёман і Бярэзіну.

Запланаванае перасоўванне вайсковай тэхнікі і асабовага складу, часовыя абмежаванні руху грамадзянаў і транспарту на асобных дарогах і ў некаторых мясцовасцях.

Апошні раз пра «комплекснае правяранне» Узброеных сілаў Мінабароны паведамляла 11 кастрычніка. Тады войскі меліся «адпрацаваць прывядзенне ў баявую гатовасць, здзяйсненне маршу, разгортванне ў прызначаных раёнах з выкананнем вучэбна-баявых задачаў».

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў