Беларуска-польскую мяжу за год спрабавалі незаконна перайсці звыш 39 тысяч мігрантаў


Спробы незаконнага пераходу мяжы працягваюцца дагэтуль, з беларускага боку парушальнікаў пільнуюць беларускія памежнікі.

Польскія памежнікі на польска-беларускай мяжы. 19 лістапада 2021 года.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

Польскія памежнікі зафіксавалі 17 снежня чарговую спробу прарыву беларуска-польскай мяжы. Перайсці мяжу ў раёне Чарэмшы, што на дарозе з Берасця ў Беласток, спрабавалі 32 чалавекі. Польскіх вайскоўцаў закідвалі камянямі і сляпілі лазерамі пад наглядам беларускіх службоўцаў.

Таксама 17 снежня Польшча выдала 15 пастановаў аб высылцы.

Паводле польскай Памежнай аховы, за бягучы месяц беларуска-польскую мяжу спрабавалі незаконна перайсці 1200 чалавек, а за год – 39,1 тысяча.

Аналітыка
Стаць уцекачом у Беларусі і пазбегнуць дэпартацыі. Галоўныя пытанні аб міграцыйнай палітыцы Менску
2021.12.18 09:08

Тым часам Памежная служба Латвіі адзначае рост колькасці спробаў незаконна перайсці беларуска-латвійскую мяжу. На той мяжы ў пятніцу выявілі 60 спробаў незаконнага пераходу, агулам са жніўня выявілі 3187 спробаў. У Літве заўважылі прыпыненне спробаў незаконнага пераходу мяжы.

АА belsat.eu

Стужка навінаў