Беларусь і Венесуэла сабраліся наладзіць прамое авіязлучэнне. Дамаўляўся Шэйман


З Нікалясам Мадурам, якога палова свету не прызнае прэзідэнтам Венесуэлы, сустракаўся «гаманец Лукашэнкі» Віктар Шэйман.

Нікаляс Мадура на паседжанні беларуска-венесуэльскай камісіі. Каракас, Венесуэла. 17 снежня 2021 года.
Фота: NicolasMaduro / Twitter

Урады Аляксандра Лукашэнкі і Нікаляса Мадуры правялі 15 снежня паседжанне змяшанай камісіі высокага ўзроўню. Дзяржаўныя медыі Беларусі праігнаравалі гэтую падзею, але пра яе расказаў канал «Venezolana de Televisión».

Мадура прасіў Віктара Шэймана перадаць Лукашэнку «цвёрдую рашучасць рухацца наперад, аднаўляць праекты, якія мы рэалізоўвалі, і запускаць новыя праекты».

Шэйман жа казаў, што цягам трох дзён працы камісіі дэлегаты прасунуліся ў пытаннях сельскай гаспадаркі, дамовіліся аб запуску прадпрыемства ў вытворчасці трактароў і грузавікоў, дамагліся паразумення ў тым, як выбудоўваць працу ў транспарце і здабычы нафты.

Расейскі ТАСС адзначае, што ў тэлевізійнай прамове Мадура таксама расказаў: Беларусь і Венесуэла падпісалі дамову, якая запускае наўпроставае авіязлучэнне між краінамі, «а Венесуэла праз Беларусь атрымае спалучэнне са светам». Падрабязнасцей дамовы не прыводзяць, але Мадура кажа, што гэтае авіязлучэнне «паспрыяе павелічэнню плыні турыстаў у Венесуэлу».

Нікаляс Мадура на паседжанні беларуска-венесуэльскай камісіі. Беларускі бок прадстаўляе Віктар Шэйман. Каракас, Венесуэла. 17 снежня 2021 года.
Фота: NicolasMaduro / Twitter

Віктар Шэйман ад 1994 года з’яўляецца актыўным паплечнікам Лукашэнкі. Ён быў Дзяржаўным сакратаром Рады бяспекі Беларусі, памочнікам Лукашэнкі ў нацыянальнай бяспецы і ў асаблівых даручэннях, Генеральным пракурорам, кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнкі, кіраўніком справамі Лукашэнкі. З апошняй пасады пайшоў у адстаўку летам 2021 года, а потым стаў дакладваць Лукашэнку пра паездкі ў Лацінскую Амерыку. Паводле «ByPol», Шэйман – «другі чалавек у дзяржаве» і кіраўнік прыватнай вайсковай кампаніі рэжыму.

Расследaванні
«Pandora Papers»: Як сын Шэймана таемна здабываў золата ў Афрыцы
2021.10.04 20:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў