Зямныя расколы ў Ісландыі і перавоз бежанцаў у М'янме. Фатаграфіі тыдня


Эвакуацыя гораду з-за магчымага вывяржэння вулкану ў Ісландыі, пачатак пяцідзённага «Маршу закладнікаў» і пахаванне салдата Цагалю ў Ізраілі, човен з уцекачамі з М’янмы на беразе Інданезіі – мы сабралі вынікі тыдня ў здымках.

Ізраільцяне Доран і Тамі аплакваюць свайго сына Амры Ёсэфа Давіда падчас пахавання салдата ў горадзе Карміэль (Carmiel) на поўначы Ізраілю. 27-гадовы Давід быў забіты падчас наземнай аперацыі Цагалю ў сектары Газа. Карміэль, Ізраіль. 15 лістапада 2023 года.
Фота: Ariel Schalit / AP Photo / East News
Вайна ва Украіне
Украінскія вайскоўцы 72-й механізаванай брыгады нясуць дзяжурства ў Вуглядары, Данецкая вобласць, Украіна. 15 лістапада 2023 года.
Фота: Ozge Elif Kizil / Anadolu Press / Abaca Press / East News
Ісландыя
Афіцэр паліцыі стаіць ля расколіны на дарозе ў рыбацкім горадзе Грындавік (Grindavík), які быў эвакуяваны з-за высокай сейсмічнай актыўнасці вулкану ФАградальсфʼятль (Fagradalsfjall). За апошнія некалькі тыдняў у раёне вулкану былі зарэгістраваныя тысячы падземных штуршкоў. Грындавік, Ісландыя. 15 лістапада 2023 года.
Фота: Marko Djurica / Reuters / Forum
Прадстаўнікі народу рахінґя (мусульманская меншасць, якая пражывае ў штаце Ракхайн у М’янме) высаджваюцца з чоўна ў мястэчку Уле-Мадон (Ulee Madon), Інданезія. 16 лістапада 2023 года.
Фота: Rahmat Mirza / AP Photo / East News

Рахінґя сталі аб’ектам міжнароднай увагі з-за канфліктаў з урадам Мʼянмы ў выніку міжрэлігійных сутыкненняў 2012 года і нападу на памежныя пункты ў кастрычніку 2016 года неапазнаных баевікоў. Улады Мʼянмы не прызнаюць мусульманаў-рахінґя як адну з афіцыйных этнічных груп і адмаўляюць ім у прадастаўленні грамадзянства, разглядаючы іх як нелегальных мігрантаў. З 2016 года эскалацыя гвалту ў Ракхайне прывяла да масавых уцёкаў рахінґя ў суседні Бангладэш, дзе яны ёсць адной з самых буйных груп бежанцаў у свеце.

Працаўніцы паліцыі выводзяць мастачку Аляксандру Скачыленку з залы суда ў Санкт-Пецярбургу, дзе дзяўчыне прызначылі 7 гадоў калоніі ў справе аб распаўсюджванні «фэйкаў» аб расейскім войску. Мастачку судзілі за тое, што ў сакавіку 2022 года яна замяніла некалькі цэннікаў у прадуктовай краме на стыкеры з антываеннымі надпісамі. Санкт-Пецярбург, Расея. 13 лістапада 2023 года.
Фота: Dmitri Lovetsky / AP Photo / East News
Сваякі і сябры закладнікаў, якіх трымае ў палоне «Хамас» у Газе, пачынаюць пяцідзённы пешы «Марш закладнікаў» з Тэль-Авіву да офісу прэм’ер-міністра ў Іерусаліме. Тэль-Авіў, Ізраіль. 14 лістапада 2023 года.
Фота: Ohad Zwigenberg / AP Photo / EAst News
Жанчына глядзіць на фатографа ў лагеры для ўнутрана перамешчаных асобаў, які быў усталяваны UNRWA (Блізкаўсходняе агенцтва ААН для дапамогі палестынскім уцекачам) у Хан-Юнісе на поўдні сектара Газа. 15 лістапада 2023 года.
Фота: Bilal Khaled / Anadolu Press / Abaca Press / East News
Туман над далінай По ў рэгіёне Альпаў у паўночна-заходняй Італіі. 13 лістапада 2023 года.
Фота: Marco Bertorello / AFP / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў