Філосаф за кратамі: выходзіць новая кніга Уладзіміра Мацкевіча. Можна перадзамовіць


Кніга «Уводзіны ў філасофію» (Введение в философию) Уладзіміра Мацкевіча – гэта філасофская размова ад першай асобы пра мысленне, індывідуальнасць, ідэі і філасофіі. Кніга пабудаваная на аснове цыклу лекцый, прачытаных у 2008–2009 гадах, піша «Наша Ніва».

Гэта не падручнік па філасофіі, гэта не даведнік для пачаткоўцаў, гэта ўводзіны ў сістэму ўяўленняў аб мысленні і свеце, якія вось ужо амаль 30 гадоў развівае і практычна рэалізуе Уладзімір Мацкевіч, які цяпер знаходзіцца ў зняволенні. Гэта ўводзіны ва ўнікальную філасофскую сістэму, ключавой тэзай якой з’яўляецца «Думаць Беларусь».

Крыніца: сацсеткі

Выхад кнігі чакаецца на пачатку снежня 2023 года. Для тых, хто жадае атрымаць папяровы асобнік кнігі распачаты папярэдні заказ. Замовіць можна тут.

Уладзіміру Мацкевічу 67 гадоў. Яго затрымалі 4 жніўня 2021 года, абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання», «удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак» і «абразе Лукашэнкі». Сяргей Епіхаў засудзіў філосафа на 5 гадоў. Міністэрства ўнутраных справаў унесла Мацкевіча ў «спіс экстрэмістаў».

Hавiны
«Піша кнігу па філасофіі». Палітвязень Уладзімір Мацкевіч акрыяў пасля аперацыі
2023.10.18 17:07

СП, belsat.eu

Стужка навінаў