news
Агляд
Ці таннейшыя слівы за śliwy? Цэны на рынках Беларусі, Грузіі, Літвы, Польшчы, Украіны
Схадзілі па садавіну і гародніну, параўналі цэны і заробкі.
18.10.202317:06

«Белсат» зноў пайшоў на закупы. Схадзілі па садавіну і гародніну на рынкі ў Батумі, Варшаве, Вільні, Кіеве і ў адным з гарадоў Беларусі, які не будзем называць з меркаванняў бяспекі нашага «інфарматара».

У пачатку лета нашыя карэспандэнты ўжо хадзілі па падобны набор харчоў. Ды цэны на садавіну-гародніну мяняюцца і сезонна, і незалежна ад сезону. Што ў сярэдзіне восені?

Вынікі такія:

Цэны на рынках Беларусі, Грузіі, Літвы, Польшчы і Украіны. Выява і звесткі: Белсат. Эмодзі: OpenMoji, CC BY-SA 4.0

Вышэй – «мінімальныя нармальныя» цэны. Падгнілыя яблыкі, вядома, таннейшыя за нармальныя, а дробныя слівы таннейшыя за буйныя. Выбіралі нізкую цану на тое, што самім не сорамна пакласці на стол. Разбежку цэнаў пабачылі наступную.

Батумі

Цэны ў пераліку на беларускія рублі.

  • Агуркі: ад 3,08 да 6,16 рубля.
  • Бульба: 1,85–2,09.
  • Вінаград: 6,16–8,00.
  • Капуста: 1,48–2,46.
  • Памідоры: 2,46–7,39 (найчасцей ад 4,31).
  • Слівы: 3,08–5,54.
  • Цыбуля: 1,48–1,97.
  • Яблыкі: 3,08–5,54 (найчасцей ад 3,69).

На рынках у Грузіі не прынята пісаць цэны на цэнніках – найчасцей трэба пытаць. Можна пагандлявацца, але прынамсі замежнікам цэны скідваюць неахвотна, ды і ходзяць чуткі, што мясцовым называюць ніжэйшыя цэны, чым прыезджым.

Сярэдні налічаны заробак у Грузіі складае 1804,5 лары (звесткі за ІІ квартал 2023 года). Калі адняць ад гэтага 20 % на падаткі і перавесці ў беларускія рублі паводле курсу НБРБ на канец ІІ кварталу, выходзіць 1622,75 рубля.

Цэны на агуркі на рынку па вуліцы Чаўчавадзэ ў Батумі, Грузія. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Цэны на бульбу на рынку па вуліцы Чаўчавадзэ ў Батумі, Грузія. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Цэны на вінаград на рынку па вуліцы Чаўчавадзэ ў Батумі, Грузія. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Цэны на капусту на рынку па вуліцы Чаўчавадзэ ў Батумі, Грузія. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Цэны на памідоры на рынку па вуліцы Чаўчавадзэ ў Батумі, Грузія. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Цэны на слівы на рынку па вуліцы Чаўчавадзэ ў Батумі, Грузія. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Цэны на цыбулю на рынку па вуліцы Чаўчавадзэ ў Батумі, Грузія. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Цэны на яблыкі на рынку па вуліцы Чаўчавадзэ ў Батумі, Грузія. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат

Варшава

Цэны ў пераліку на беларускія рублі.

  • Агуркі: ад 6,12 да 7,46 рубля.
  • Бульба: 1,96–3,14.
  • Вінаград: 5,49–7,69.
  • Капуста: 1,96–5,49.
  • Памідоры: 3,14–14,13.
  • Слівы: 5,49–6,28.
  • Цыбуля: 2,35–4,71.
  • Яблыкі: 2,35–3,92.

Сярэдні налічаны заробак у Польшчы складае 5350 злотых па вынятку падаткаў (звесткі за жнівень 2023 года). Калі перавесці ў беларускія рублі паводле курсу НБРБ на канец жніўня, выходзіць 4182,36 рубля.

Бульба на базары Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 13 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Вінаград на базары Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 13 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Цэны на базары Шэмбэка ў Варшаве
Капуста на базары Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 2 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Цэны на базары Шэмбэка ў Варшаве
Памідоры на базары Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 2 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Слівы на базары Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 13 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Цэны на базары Шэмбэка ў Варшаве
Цыбуля на базары Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 2 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Яблыкі на базары Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 13 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат

Вільня

Цэны ў пераліку на беларускія рублі.

  • Агуркі: ад 5,22 да 6,96 рубля.
  • Бульба: 2,78–3,48.
  • Вінаград: звычайна па 12,18.
  • Капуста: звычайна па 3,48.
  • Памідоры: 5,22–6,96.
  • Слівы: 6,26–8,70.
  • Цыбуля: 3,48–5,22.
  • Яблыкі: 3,48.

Сярэдні налічаны заробак у Літве складае 1241,2 еўра па вынятку падаткаў (звесткі за ІІ квартал 2023 года). Калі перавесці ў беларускія рублі паводле курсу НБРБ на канец жніўня, выходзіць 4108,12 рубля.

Агуркі на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Бульба на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Вінаград на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Капуста на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Памідоры на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Слівы на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Цыбуля на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Яблыкі на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат

Кіеў

У пераліку на беларускія рублі.

  • Агуркі: ад 7,26 да 8,17 рубля.
  • Бульба: 1,36–2,27.
  • Вінаград: 6,81–10,89.
  • Капуста: 1,82–3,63.
  • Памідоры: 6,35–9,08.
  • Слівы: 3,18–4,54.
  • Цыбуля: 1,63–2,27.
  • Яблыкі: 2,27–2,72.

Сярэдні налічаны заробак ва Украіне складае 16012 грывень (звесткі за чэрвень 2023 года). Калі адняць ад гэтага 18 % на падаткі і перавесці ў беларускія рублі паводле курсу НБРБ на канец чэрвеня, выходзіць 1077,75 рубля.

Агуркі на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 13 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Бульба на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 13 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Вінаград на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 13 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Цыбуля і капуста на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 13 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Памідоры на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 13 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Слівы на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 13 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Яблыкі на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 13 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат

Недзе ў Беларусі

З меркаванняў бяспекі не паказваем, дзе і як глядзелі цэны ў Беларусі.

  • Агуркі: ад 3,5 да 4 рублёў.
  • Бульба: 0,5–1.
  • Вінаград: 5–8.
  • Капуста: 1–1,4.
  • Памідоры: 1,5–3,5.
  • Слівы: 6–7.
  • Цыбуля: 1.5–3.
  • Яблыкі: 3–4.

Сярэдні налічаны заробак ва Украіне складае 1962,4 рубля (звесткі за жнівень 2023 года). Калі адняць ад гэтага 13 % на падаткі і 1 % у пенсійны фонд, застаецца 1687,66 рубля.

Агляд
«Назапашванне інфляцыйнага навеса». Эканамісты папярэдзілі пра пагрозу рэзкага росту цэнаў у Беларусі
2023.09.27 16:51

Алесь Наваборскі ды іншыя belsat.eu