Што з цэнамі на კიტრი, ogórki, agurkai, огірки і агуркі? Схадзілі на рынкі розных краінаў


Год таму «Белсат» хадзіў на рынкі Менску, Варшавы, Вільні і Тбілісі. Паўтарылі паход, толькі цяпер зайшлі таксама на рынак у Кіеве, а замест Тбілісі пайшлі закупацца ў Батумі.

Цэны на рынках
Цэны на рынках у Батумі, Варшаве, Вільні, Кіеве і Менску, станам на 05.06.2023, у беларускіх рублях паводле курсу Нацыянальнага банку. Выява: Белсат. Эмодзі: OpenMoji, CC BY-SA 4.0

Тут прыводзім звычайныя мінімальныя цэны. Напрыклад, калі ў Кіеве можна купіць 1 кг турэцкіх памідораў за 100 грывень, а 1 кг украінскіх за 140-170, то лічым 100. Або ў Вільні: калі чарэшні ад 6,50 да 13 еўра, то лічым 6,50. Усе цэны пераводзім у беларускія рублі паводле курсу Нацыянальнага банку Беларусі на дату паходу на рынак.

У Грузіі цэны на рынках амаль усю садавіну і гародніну аказаліся самымі нізкімі, хоць грузінскія цэны ў сеткавых крамах на шырокі спектр прадуктаў абганяюць беларускія, украінскія і польскія, набліжаюцца да літоўскіх. І ў Грузіі больш, чым у іншых краінах з нашага спісу, прынята гандлявацца на рынках. Гэта не заўсёды спрацоўвае, але з пэўнымі прадаўцамі можна дамовіцца на адчувальна ніжэйшую цану. Напрыклад, з пенсіянерамі, якія гандлююць уздоўж дарог.

У Беларусі цэны не істотна змяніліся за год, у Польшчы на некаторыя прадукты адчувальна выраслі, у Літве – на некаторыя прадукты адчувальна ўпалі.

Тыя ж цэны ніжэй табліцай, дзе зялёны колер значыць самую нізкую цану, чырвоны – самую высокую.

Цэны на рынках у Батумі, Варшаве, Вільні, Кіеве і Менску, станам на 05.06.2023, у беларускіх рублях паводле курсу Нацыянальнага банку. Выява: Белсат

Якія заробкі ў Беларусі і суседзяў

Пры гэтым варта ўлічваць розніцу ў сярэдніх заробках. Яны пасля вынятку падаткаў і збораў, пераводу ў беларускія рублі паводле курсу Нацбанку Беларусі за адпаведны перыяд, такія:

Грузія – 1250,54 рубляЗвесткі за IV квартал 2022 года: 1773,7 лары брута мінус 20 % падатку.

Польшча – 3757,94 рубля. Звесткі за красавік 2023 года: 5443,85 злотага «на рукі» пасля вынятку падаткаў і збораў.

Літва – 3598,37 рубля. Звесткі за I квартал 2023 года: 1218,3 еўра «на рукі» пасля вынятку падаткаў і збораў.

Украіна – 848,68 рубля. Звесткі за сакавік 2023 года: 13423,28 грыўні мінус 18 % падатку.

Беларусь – 1544,47 рубля.  Звесткі за красавік 2023 года: 1795,9 рубля мінус 13 % падатку і 1 % у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Аналітыка
Дзе прадукты таннейшыя? Параўналі беларускія «падмарожаныя» цэны з Украінай, Польшчай, Грузіяй і Літвой
2023.04.10 07:00

Як гэта выглядае: рынак Чаўчавадзэ ў Батумі

Трускаўкі на рынку ў Батумі, Грузія. 5 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Яблыкі на рынку ў Батумі, Грузія. 5 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Памідоры на рынку ў Батумі, Грузія. 5 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Трускаўкі на рынку ў Батумі, Грузія. 5 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Чарэшня на рынку ў Батумі, Грузія. 5 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Цыбуля на рынку ў Батумі, Грузія. 5 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Морква і капуста на рынку ў Батумі, Грузія. 5 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Бульба на рынку ў Батумі, Грузія. 5 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Агуркі і памідоры на рынку ў Батумі, Грузія. 5 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Чарэшня на рынку ў Батумі, Грузія. 5 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Агуркі на рынку ў Батумі, Грузія. 5 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат

Як гэта выглядае: базар Шэмбэка ў Варшаве

Цэны на базары Шэмбэка ў Варшаве
Яблыкі – па чатыры злотых, грушкі гатунку «Канферэнцыя» – па 12,80 злотых. Базар Шэмбэка ў варшаўскім раён Грохаў. 2 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Цэны на базары Шэмбэка ў Варшаве
Жанчыны набываюць трускаўкі на базары Шэмбэка ў Варшаве. 2 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Цэны на базары Шэмбэка ў Варшаве
Грунтавыя агуркі на варшаўскім базары Шэмбэка – 12,80 злотых. 2 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Цэны на базары Шэмбэка ў Варшаве
Цэны на трускаўкі гатунку «Румба» на базары Шэмбэка ў Варшаве. 2 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Цэны на базары Шэмбэка ў Варшаве
Кошт на памідоры на базары Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 2 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Цэны на базары Шэмбэка ў Варшаве
Кошт на капусту на базары Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 2 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Цэны на базары Шэмбэка ў Варшаве
Кошт на бульбу на базары Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 2 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Цэны на базары Шэмбэка ў Варшаве
Кошт на цыбулю на базары Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 2 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Цэны на базары Шэмбэка ў Варшаве
Цэны на базары Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 2 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Як гэта выглядае: Кальварыйскі рынак у Вільні

Памідоры і агуркі на Кальварыйскім рынку у Вільні, Літва. 3 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Агуркі на Кальварыйскім рынку у Вільні, Літва. 3 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Капуста каштуе 2 еўра на Кальварыйскім рынку у Вільні, Літва. 3 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Агурні на Кальварыйскім рынку у Вільні, Літва. 3 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Памідоры на Кальварыйскім рынку у Вільні, Літва. 3 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Цыбуля на Кальварыйскім рынку у Вільні, Літва. 3 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Яблыкі на Кальварыйскім рынку у Вільні, Літва. 3 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Бульба на Кальварыйскім рынку у Вільні, Літва. 3 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Цыбуля на Кальварыйскім рынку у Вільні, Літва. 3 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Трускаўкі на Кальварыйскім рынку у Вільні, Літва. 3 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат
Чарэшня на Кальварыйскім рынку у Вільні, Літва. 3 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат

Як гэта выглядае: Дарныцкі рынак у Кіеве

Агуркі і капуста на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 4 чэрвеня 2023 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Яблыкі на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 4 чэрвеня 2023 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Трускаўкі на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 4 чэрвеня 2023 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Чарэшня на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 4 чэрвеня 2023 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Турэцкія памідоры каштуюць па 100 злотых за 1 кг, украінскія – па 140-170 грывень за кг на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 4 чэрвеня 2023 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Турэцкія памідоры каштуюць па 100 злотых за 1 кг, украінскія – па 140-170 грывень за кг на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 4 чэрвеня 2023 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Цыбуля на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 4 чэрвеня 2023 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Капуста на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 4 чэрвеня 2023 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Бульба на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 4 чэрвеня 2023 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Трускаўкі і чарэшня на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 4 чэрвеня 2023 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Трускаўкі на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 4 чэрвеня 2023 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Як гэта выглядае: Камароўскі рынак у Менску

З прычынаў бяспекі «Белсат» вырашыў не прасіць людзей рабіць здымкі ў Беларусі: улады могуць чыніць рэпрэсіі за супрацу з «экстрэмісцкім фармаваннем». Выправілі нашага «агента» закупіцца максімальна незаўважна. Але раней Каманоўка выглядала так.

Прадавачка аддае рэшту пакупніцы на Камароўскім рынку.
Фота: Белсат
Жанчына ідзе ўздоўж гандлёвых радоў на Камароўскім рынку.
Фота: Белсат
Мужчына набывае цыбулю на Камароўскім рынку.
Фота: Белсат
Гандлёвыя рады з садавіной і гароднінай на Камароўскім рынку.
Фота: Белсат
Гандлёвыя рады з садавіной і гароднінай на Камароўскім рынку.
Фота: Белсат
Жанчына з пакупкамі на Камароўскім рынку.
Фота: Белсат
Жанчына выкладае кветкі на Камароўскім рынку.
Фота: Белсат
Жанчына выкладае таматы на Камароўскім рынку.
Фота: Белсат
Дзіцё гуляе з сабакам на Камароўскім рынку.
Фота: Белсат
Гандлёвыя рады з садавіной і гароднінай на Камароўскім рынку.
Фота: Белсат
Людзі ідуць па плошчы каля Камароўскага рынку.
Фота: Белсат
Агляд
Сусветныя цэны на харчы зноў пайшлі ўгору. Горш было толькі ў 2022 годзе
2023.05.18 07:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў