Затрымалі Дарʼю Лосік, жонку палітзняволенага блогера Ігара Лосіка


Тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» паведамляе пра затрыманне Дар’і Лосік, жонкі палітзняволенага блогера і журналіста Ігара Лосіка.

Дар’я Лосік.
Фота: Белсат

У тэлеграм-каналах, звязаных з сілавікамі, з’явіўся допіс пра тое, нібыта жанчына «спрыяла экстрэмісцкай дзейнасці». Запіс праілюстравалі злучэннем Дарʼі Лосік з журналістамі «Белсату».

З ператрусам да Дар‘і Лосік сілавікі прыйшлі а 7:30, паведамляе радыё «Свабода». Сама Дар‘я з дачкой Паўлінай яшчэ спала. Ёй далі патэлефанаваць бацькам і маці Дар’і хутка прыехала на месца, але яе нават не пусцілі ў кватэру, толькі потым аддалі паперку аб тым, што правялі ператрус. Падчас ператрусу ў кватэры, апроч сілавікоў і панятых, былі толькі сама Дар‘я і яе дачка.

Вядома, што Дарʼя Лосік затрыманая на трое содняў у рамках крымінальнай справы, цяпер яе павезлі ў Берасце. У якім канкрэтна артыкуле яе абвінавачваюць, пакуль невядома.

Цяпер дачка Дарʼі і Ігара знаходзіцца ў бабулі з дзядулем, бацькоў Дар’і.

Ігара Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 года. 14 снежня 2020-га яго засудзілі да 15 гадоў зняволення за нібыта арганізацыю масавых закалотаў і распальванне варожасці. КДБ залучыў Лосіка ў спіс асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Цяпер Ігар у папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку, куды быў этапаваны ў чэрвені, яго прызналі палітычным вязнем.

Артыкулы
«Мы з Ігарам не чакалі, што нам дадуць спатканне з дачкой». Дар’я Лосік распавяла, як пабачылася з мужам
2022.04.16 18:46

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў