Пра што Лукашэнка дзве гадзіны размаўляў з «філосафам» Дугіным


Аляксандр Лукашэнка ў аўторак 18 кастрычніка сустракаўся з расейскім філосафам і грамадскім дзеячам Аляксандрам Дугіным, які мае адыёзную рэпутацыю. Размова доўжылася больш за дзве гадзіны. Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».

Аляксандр Лукашэнка не хавае захапленне падобнымі персонамі: «Нам трэба трымацца адзін каля аднаго. Не трэба нечага дзяліць. Усе ролі гісторыя размеркавала даўно», – сказаў Лукашэнка на сустрэчы з Дугіным.

Сустрэча Лукашэнкі з Дугіным. 18
Лукашэнка падчас сустрэчы з Дугіным. 18 кастрычніка 2022 года, Менск.
Фота: pul_1 / Telegram

Вядома, што погляды Аляксандра Дугіна даследчыкамі шырока ацэньваюцца як фашысцкія. Сам Дугін заўсёды адмаўляў гэтыя абвінавачванні, прылічваючы сябе да ўласнай «чацвёртай палітычнай тэорыі», якая, на яго думку, павінна быць наступным крокам у развіцці палітыкі пасля першых трох: лібералізму, сацыялізму і фашызму. Палітычная дзейнасць Дугіна накіравана на стварэнне еўразійскай звышдзяржавы праз інтэграцыю Расеі з былымі савецкімі рэспублікамі ў новы Еўразійскі саюз (ЕАС).

Hавiны
ФСБ заявіла, што ідэнтыфікавала саўдзельніка забойства Дар’і Дугінай
2022.08.29 12:20

У жніўні 2022  пасля выбуху аўтамабіля ў Маскоўскай вобласці загінула дачка філосафа – Дарʼя Дугіна. ФСБ сцвярджае, што забойства арганізавалі ўкраінскія спецслужбы, а выканаўцам стала грамадзянка Украіны Наталля Воўк. Кіеў адмаўляе датычнасць да забойства.

Дарʼя Дугіна – паслядоўніца свайго бацькі, аднаго з ідэолагаў «русского мира» Аляксандра Дугіна. Выступала як каментатар у расейскіх праўладных СМІ. Дугіна падтрымлівала ўварванне Расеі ва Украіну і падчас вайны ездзіла на тэрыторыі, акупаваныя Расеяй.

Hавiны
У Падмаскоўі ўзарваўся аўтамабіль дачкі расейскага філосафа, «мазгоў Пуціна» Дугіна. Дзяўчына загінула
2022.08.21 09:42

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў