«Падушкай нам служыў спляснелы хлеб». Журналістка Карпіцкая выйшла з Акрэсціна і распавяла пра катаванні


Кацярына Карпіцкая.
Фота: Kacia Karpickaja / Facebook

Журналістка Кацярына Карпіцкая распавяла ў Facebook пра месяц свайго зняволення ў ЦІП на Акрэсціна. Абставіны свайго затрымання яна пакінула на асобны пост.

«30 сутак там у сённяшніх умовах мне хапіла, каб выйсці з букетам новых хвароб – ад фарынгатрахеіту да цыстыту і кароны (дарэчы, менавіта прышчэпка дапамагла перанесці апошняе досыць лёгка ў параўнанні з маімі сукамерніцамі). А людзі сядзяць там па 60 сутак і больш, у залежнасці ад таго, колькі пратаколаў ім захочуць накінуць», – кажа журналістка.

Паводле яе, вязняў «ніколі не водзяць у душ і не выдаюць нават шчотак з асаблівых рэчаў», а «туалетную паперу часам прыходзілася выбіваць па сантыметры».

Артыкулы
«Мы павінны лямантаваць». Чаму Лукашэнку яшчэ не прызналі тэрарыстам, і як у гэтым можа дапамагчы Нюрнбэрг
2021.09.13 08:30

І гэта не адзіныя абмежаванні і катаванні, з якімі сутыкаюцца вязні. Кацярына Карпіцкая працягвае:

«Сядзяць месяцамі без шпацыраў (паветра ў камеру №15 магло паступаць да нас толькі з калідора праз «кармушку», але яе спецыяльна ўвесь час зачынялі).

Сядзяць без матрацаў (падушкай нам служыў спляснелы хлеб, а на голай падлозе ці шконцы спаць было б яшчэ магчыма, але ночы даўно дзіка халодныя – нават абдымаючы адна адну і заціскаючы паміж ног бутэльку з гарачай вадой мы не маглі супакоіць дрыжыкі. Ночы ператвараліся ў цыкл фізічных практыкаванняў – прысядаць, паадціскацца, пастаяць у планцы – неяк пагрэцца і заснуць).

Сядзяць без сноў (у два і чатыры ночы нас падымалі на пераклічкі; пра тое, што там суткамі гарыць яркае штучнае асвятленне, і нагадваць не трэба).

Hавiны
ПЦ «Вясна»: у жніўні былі затрыманыя не менш як 209 чалавек
2021.09.01 15:57

Сядзяць без перадач (многіх жанчын забіралі з працы ці лецішч у спадніцах, сукенках, і яны так і ляжалі начамі на халоднай падлозе, пакуль нехта з тых, хто выходзіў на волю, не здымаў з сябе байку ці трусы-шкарпэткі. Шчоткай, якая ў спадчыну дасталася мне, карысталася яшчэ чалавек пяць да гэтага, здаецца. А ў майцы хадзіла сама маці «Хлопотного дельца»)».

Паводле журналісткі, вязні сядзяць на палову галодныя, без адэкватнай медычнай дапамогі.

Апроч гэтага, да палітычных наўмысна падсяляюць вязняў з вошамі, расстройствамі кішэчніка і грыбком, абстынентным сіндромам.

«Нам забараняюць сядзець і спаць, абражаюць, але мы працягваем жартаваць і з камер чуецца смех – усё гэта вельмі раздражняе супрацоўнікаў ЦІП», – адзначае Кацярына Карпіцкая.

Скаргі на катаванні і прамыя злачынствы ў дачыненні да беларусаў яна збіраецца пісаць у дзяржустановы, «хоць яны пасля і скажуць, што дадзеныя факты не пацвердзіліся».

Hавiны
Жонцы палітвязня Анішчука адмовіліся казаць, куды яго падзелі. Раней ён казаў пра катаванні ў калоніі
2021.08.31 19:49

МГ belsat.eu

Стужка навінаў