Разгром БелаПАН, праблемы «Абсалютбанка» і спыненне рэгістрацыі ІП. Галоўнае за 18 жніўня


Belsat.eu падводзіць вынікі 18 жніўня – 375-га дня пратэсту беларускага грамадства супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту з боку ўладаў.

Рэпрэсіі супраць БелаПАН

Раніцу беларускія ўлады пачалі не з кавы, а з рэпрэсіяў супраць журналістаў навіннага агенцтва БелаПАН. Прайшлі ператрусы ў журналістаў і ў офісе, былі заблакаваныя сайты, а сервер канфіскаваны.

Затрыманыя галоўны рэдактар Ірына Леўшына, бухгалтар Кацярына Боева і былы дырэктар агенцтва Дзмітрый Наважылаў.

Hавiны
Сілавікі канфіскавалі сервер БелаПАНу і затрымалі галоўнага рэдактара
2021.08.18 18:58

Рэпрэсіі працягнуліся канвеерным прызнаннем незалежных тэлеграм-каналаў і чатаў экстрэмісцкімі.

Hавiны
«Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» прызнаныя тэрарыстычнай арганізацыяй
2021.08.18 20:27

Вярхоўны суд прызнаў тэрарыстычнай арганізацыю «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі», а Мінюст падаў позву пра ліквідацыю грамадзянскай арганізацыі БНФ «Адраджэньне».

Hавiны
Міністэрства юстыцыі хоча ліквідаваць ГА БНФ «Адраджэньне»
2021.08.18 19:13

Між тым кібер-партызанамі, якіх таксама сёння прызналі экстрэмістамі, падвялі папярэднія вынікі сваёй спецаперацыі «Спёка», заявіўшы, што паралізавалі значную частку працы сілавікоў, і паабяцаўшы, што гэта толькі пачатак.

Hавiны
«Гэта толькі пачатак». Кібер-партызаны падвялі прамежкавыя вынікі ўзломаў базаў МУС
2021.08.18 22:48

Міграцыйны крызіс

Hавiны
«ByPol» абнародаваў расследаванне пра перапраўку нелегалаў у Літву і смерць аднаго з іх
2021.08.18 10:12

А аб’яднанне былых сілавікоў «BYPOL» выпусціла расследаванне пра тое, хто стаіць за арганізацыя міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу. Спойлер – гэта ўлады, а канкрэтней найвышэйшае кіраўніцтва КДБ, МУС і гэтак далей.

Hавiны
Літва набыла квіткі на самалёт мігрантам, якія пастанавілі вярнуцца ў Ірак
2021.08.18 11:34

Еўразвяз між тым працягвае супрацьстаяць рукатворнаму крызісу: Літва, напрыклад, дасылае нелегалаў назад у Ірак, а Польшча – узмацняе антыміграцыйнае заканадаўства.

Абноўлена
Урад Польшчы прыняў праект зменаў у закон пра замежнікаў
2021.08.18 12:56

Літоўскія ўлады таксама паказалі відэа, як беларускія сілавікі здымаюць відэа пра тое, як мігрантаў нібыта збіваюць памежнікі Літвы. Там таксама пачалі расследаванне незаконнага перасячэння беларускімі сілавікамі дзяржаўнай мяжы.

Hавiны
У Літве паказалі, як беларускія сілавікі здымаюць збіццё мігрантаў «літоўскімі памежнікамі»
2021.08.18 19:45

Сусветная ўвага

Спробы Лукашэнкі націснуць на суседнія краіны дапамагаюць беларускаму пытанню заставацца ва ўвазе заходніх краін. Гэтак, Святлана Ціханоўская дамовілася з кіраўніком Еўрапарламенту пра арганізацыю слуханняў па Беларусі.

Hавiны
«Мы арганізуем слуханні наконт Беларусі ў Бруселі». Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапарламенту ў Вільні
2021.08.18 18:10

А канцлерка Нямеччына Ангела Мэркель ляціць у Маскву, каб сярод іншага абмеркаваць і беларускае пытанне. Наша краіна цяпер на адным узроўні з Афганістанам.

Hавiны
Мэркель хоча абмеркаваць з Пуціным сітуацыю ў Беларусі
2021.08.18 17:45

А пра тое, да чаго прыводзіць сусветная ўвага, можа распавесці «Абсалютбанк», які на мінулым тыдні патрапіў пад санкцыі ЗША, а на гэтым заявіў пра спыненні аперацыяў у валюце.

Hавiны
Пасля санкцыяў ЗША «Абсалютбанк» спыняе аперацыі ў валюце
2021.08.18 12:31

З нечаканымі праблемамі сутыкнуліся і тыя, хто хацеў стаць індывідуальныя прадпрымальнікі. Кажуць пра тэхнічныя цяжкасці, але пакуль не зразумела, ці гэта кібер-партызаны партызаняць, ці ўлады выконваюць загад Лукашэнкі ці спецыялістаў на тле рэпрэсіяў не засталося.

Hавiны
У Беларусі прыпынілі рэгістрацыю індывідуальных прадпрымальнікаў
2021.08.18 12:23

МГ belsat.eu

Стужка навінаў