«Абсалютбанк» спыняе абслугоўванне картак «Visa» і здзяйсненне валютных пераводаў, у тым ліку праз «Western Union», гаворыцца ў афіцыйным паведамленні на сайце банку. Абмежаванні закранаюць фізічных асобаў за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў.
пераводы грошай у замежнай валюце за выключэннем пераводаў у расейскіх рублях і пераводаў на рахункі ў банках-рэзідэнтах; выдача і абслугоўванне банкаўскіх плацежных картак міжнароднай плацежнай сістэмы «Visa»; адпраўку і выдачу пераводаў у міжнароднай сістэме «Western Union».
9 жніўня банк трапіў пад амерыканскія санкцыі. «Абсалютбанк» звязваюць з дзейнасцю бізнесоўца Мікалая Варабʼя.
AA belsat.eu