«Францыя павінна змагацца за вызваленне Алеся Бяляцкага». Акцыя ў падтрымку палітвязняў Беларусі ў Парыжы


У нядзелю 18 ліпеня ў сталіцы Францыі прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны», а таксама з усімі беларускімі палітвязнямі, арганізаваная FIDH – Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Прадстаўнікі FIDH і сенатар Парыжу Рэмі Фера на акцыі салідарнасці 18 ліпеня 2021 года.
Фота: FIDH

У мерапрыемстве прыняў удзел сенатар Парыжу Рэмі Фера, які ў сваім выступе адзначыў, што Францыя павінна рабіць усё магчымае і змагацца за вызваленне праваабронцы Алеся Бяляцкага, ягоных паплечнікаў, да той пары, пакуль Беларусь не стане дэмакратычнай краінай.

Сенатар таксама падкрэсліў, што старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі з’яўляецца ганаровым грамадзянінам Парыжу з 2012 года.

Сенатар Парыжа Рэмі Фера.
Фота: FIDH

Генеральная дырэктарка FIDH Элеанор Марэль у сваёй прамове ўзгадала, што амаль 10 гадоў таму, Алесь Бяляцкі, які ў той момант зʼяўляўся віцэ-прэзідэнтам FIDH, быў заключаны ў турму па палітычных матывах. Пасля ягонага арышту FIDH неадкладна разгарнула маштабную кампанію за ягонае вызваленне, мабілізуючы міжнародную супольнасць і выступаючы ў абарону Бяляцкага на самым высокім узроўні. У 2012 годзе FIDH звярнулася ў ААН, якая абвясціла затрыманне Бяляцкага незаконным і запатрабавала ягонага неадкладнага і безумоўнага вызвалення. Правёўшы 1052 дня (амаль тры гады) у зняволенні ў цяжкіх умовах, Алесь Бяляцкі быў нарэшце вызвалены.

Артыкулы
Алесь Бяляцкі не выйшаў на волю праз 72 гадзіны пасля затрымання. За кратамі застаюцца трое «вясноўцаў»
2021.07.17 19:33

«Гэтая новая хваля рэпрэсій зʼяўляецца яшчэ адным доказам таго, што рэжым Лукашэнкі вядзе сістэматычную кампанію, каб прымусіць замаўчаць усе галасы, якія засталіся нязгоднымі, і здушыць грамадзянскую супольнасць у Беларусі», – падкрэсліла выступоўца.

Элеанор Марэль ад імя FIDH заклікала беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і неадкладна вызваліць усіх палітвязняў.

Артыкулы
Праваабаронцу Уладзя Лабковіча разам з жонкай Нінай пераводзяць у СІЗА на Валадарскага
2021.07.17 18:32

14 ліпеня 2021 года адбылася чарговая атака на грамадзянскую супольнасць: па ўсёй Беларусі прайшлі ператрусы, допыты і затрыманні праваабаронцаў, журналістаў, грамадскіх актывістаў, сябраў некамерцыйных арганізацый. У гэты дзень затрымалі 11 праваабронцаў з «Вясны».

Hавiны
Праваабаронцу Валянціна Стэфановіча не адпусцілі праз трое содняў, яго перавядуць на Валадарку
2021.07.17 18:15

Па сканчэнні 72 гадзін пасля затрымання за кратамі застаюцца старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, сябра Рады «Вясны» і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, юрыст «Вясны» Уладзімір Лабковіч і яго жонка Ніна Лабковіч.

ГГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў