У адміністрацыі Лукашэнкі прапанавалі ладзіць бацькоўскія сходы ва ўніверсітэтах і арміі


Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Луцкі прапанаваў ладзіць бацькоўскія сходы не толькі ў школах, але і ў каледжах, універсітэтах і арміі. Пры гэта ён заявіў у інтэрв’ю sb.by. Чыноўнік упэўнены, што дзяржава мусіць выхоўваць не толькі моладзь, але і бацькоў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: bar-tehnikum.ru

У вялікім інтэрв’ю намеснік кіраўніка Лукашэнкі Ігар Луцкі разважаў пра ролю дзяржавы ў выхаванні паслухмяных дысцыплінаваных грамадзянаў. Ён заявіў, у прыватнасці, што «на ўсіх ступенях навучання варта выбудоўваць сістэмную выхаваўчую працу з бацькамі»:

«Фармат бацькоўскіх сходаў мусіць укараняцца не толькі ў школе, але і ў каледжах, універсітэтах, а магчыма, і ў войску».

Таксама Луцкі растлумачыў паказнік паспяховай выхаваўчай працы ў Беларусі:

«Гэта колькасць маладзёнаў, якія прайшлі службу ў арміі, тых, хто гатовы служыць у народным апалчэнні, колькасць заключаных і захаваных шлюбаў, народжаных дзяцей, гэта зніжэнне злачыннасці, наркаманіі ды п’янства, дагледжаныя састарэлыя бацькі і адсутнасць сацыяльных сіротаў».

Hавiны
Улады зацвердзілі форму абавязковай характарыстыкі для выпускнікоў школаў
2023.03.04 15:25

Ён паскардзіўся на адсутнасць пераемнасці паміж этапамі выхавання ў ланцужку «сямʼя – школа – ВНУ», у выніку чаго актывісты БРСМ ходзяць на «несанкцыянаваныя мітынгі».

«Прадэманструю на прыкладзе. Медаліст, актывіст БРСМ з раённага цэнтру праз паўтара гады пасля паступлення ў сталічную ВНУ быў адлічаны за непаспяховасць і ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах. Пытанне: куды глядзелі выкладчыкі, куратар, дэкан, рэктар?» – сказаў чыноўнік.

Hавiны
Адміністрацыя Баранавіцкага ўніверсітэту распрацавала алгарытм змагання з «экстрэмізмам»
2023.05.31 18:28

Больш за тое, ён мяркуе, што выхаваннем патрыётаў мусіць займацца не толькі сістэма адукацыі, а ўсе сферы ад культуры і спорту да гандлю і прамысловасці:

«Нядаўна на сустрэчы з міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю актывісты БРСМ выступілі з прапановаю стылізаваць фуд-корты ў гандлёвых цэнтрах сталіцы ў колерах дзяржаўнай сімволікі. Добрая ініцыятыва».

Луцкі падсумаваў, што народнае адзінства – самая галоўная задача дзяржавы, што дасягаецца праз выхаванне грамадзяніна.

«Беларуская дзяржава, як адказны бацька, узялася за выхаванне сваіх грамадзянаў, ужываючы ўвесь арсенал педагагічных метадаў: перакананне, прыклад, заахвочванне, прымус, а там, дзе патрабуецца, – і пакаранне», – заявіў чыноўнік.

Разбор
«Сістэма шукае тых, хто будзе бараніць Лукашэнку». Што не так з вайскова-патрыятычнымі летнікамі ў Беларусі?
2023.06.14 14:16

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў