Украінскі палітолаг: Расея настроеная на працяг вайны


Расея не гатовая да перамоваў і не гатовая спыняць вайны, пра што расейскія палітыкі, у тым ліку Уладзімір Пуцін, увесь час паўтараюць. Пра гэта раніцаю 18 чэрвеня ў эфіры «Студыі «Белсат» заявіў украінскі палітолаг Пятро Алэшчук.

На думку адмыслоўца, пастаянныя заявы прадстаўнікоў расейскай улады пра адсутнасць Украіны і ўкраінскага народу, заклікі да генацыду кажуць пра тое, што яны настроеныя на працяг вайны.

У сувязі з гэтым Кіеў чакае ад еўрапейскіх краінаў узбраення, што ў наяўнасці ў ЕЗ, і ўвядзення новых санкцыяў супраць РФ, у тым ліку абмежавання паставак расейскіх энергарэсурсаў.

«Гэта ключавыя пытанні. І ў гэтых пытаннях у прынцыпе, у прыватнасці ў пытанні ўзбраення, яны [лідары Італіі, Нямеччыны і Францыі падчас візіту ў Кіеў. – Рэд. Belsat.eu] чарговы пацвердзілі публічна, што яны будуць працаваць у гэтым кірунку. Пабачым, канечне, як гэта будзе рэалізоўвацца на практыцы», – адзначыў палітолаг.

Пры гэтым пазіцыя Украіны адносна перамоваў з Расеяй застаецца ранейшай і прадугледжвае адвядзенне расейскіх войскаў прынамсі на пазіцыі станам на 23 лютага.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў