Прэзідэнт Партугаліі пацвердзіў Ціханоўскай, што не прызнае Лукашэнкі


Святлана Ціханоўская наведала Партугалію, дзе правяла шэраг сустрэчаў з кіраўніцтвам краіны.

Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Партугаліі.
Фота: Sviatlana Tsikhanouskaya / Twitter

«Прэзідэнт Марсэлу Рэбэлу ды Соўза пацвердзіў, што Партугалія не прызнае Лукашэнкі, і запэўніў мяне ў поўным падтрыманні нашага руху. Мы абмеркавалі шляхі дапамогі Украіне і магчымыя рашэнні для Беларусі. Захоўвайце санкцыі моцнымі, палітычна ізалюйце рэжым, не аслабляйце ціску», – паведаміла Святлана Ціханоўская ў Twitter.

Падчас сустрэчы з міністрам замежных справаў Жуанам Гомішам Кравінню Ціханоўская заклікала спрасціць візавы рэжым і міграцыйныя працэдуры для беларускіх грамадзянаў і прыватных кампаніяў. Таксама абмяркоўвалі сёмы пакет еўрапейскіх санкцыяў, што мае ўлучаць дзяржаўныя банкі, дэпутатаў і тых, хто цісне на прафсаюзы. Кравінню ў сваю чаргу пацвердзіў гатовасць Партугаліі падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы.

З Аўгушту Сантушам Сілвам, старшынём партугальскага парламенту, Святлана Ціханоўская абмяркоўвала праблему палітычных вязняў у Беларусі, вайну ва Украіне і перспектывы развіцця сітуацыі ў Беларусі.

Hавiны
Святлана Ціханоўская прывітала рашэнне Еўракамісіі рэкамендаваць для Украіны статус дзяржавы-кандыдата ў ЕЗ
2022.06.17 20:19

Нагадаем, што Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Каардынацыйная рада ды іншыя прадстаўнікі дэмакратычных сілаў накіравалі супольны ліст лідарам ЕЗ.

У лісце яны заклікалі падтрымаць кандыдацтва Украіны, Грузіі і Малдовы ў ЕЗ, а таксама адлюстраваць у выніковым дакуменце Рады ЕЗ еўрапейскую перспектыву для Беларусі пасля дэмакратычных пераменаў. Ліст даслалі кіраўнікам Еўрапарламенту і Еўракамісіі ўсіх краінаў ЕЗ, Украіны, Малдовы, Грузіі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў