У Наваполацку затрымалі былую давераную асобу Святланы Ціханоўскай


У Наваполацку затрымалі Алену Радзькову, якая падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай.

Алена Радзькова.
Фота: Белсат

Затрыманне адбылося ў панядзелак, калі Алена вяла дзіця ў садок. Дзе яна цяпер, невядома. У ізалятарах часовага ўтрымання Полацку і Наваполацку адказваюць, што яе там няма.

Разам з Аленаю затрымалі валанцёра Артура Сінегу, хворага на анкалагічную хваробу. Артур застаецца ў ІЧУ Полацку.

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў