МЗС Літвы пракаментаваў заяву генпракурора Шведа пра літоўскія батальёны СС


У МЗС Літвы назвалі заяву генпракурора Андрэя Шведа пра датычнасць літоўцаў да генацыду беларусаў у часы Другой сусветнай вайны спробай адцягнуць увагу ад парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Пра гэта піша Delfi.

«У апошні час заявы прадстаўнікоў беларускага рэжыму ўжо не здзіўляюць. Нікчэмная спроба сказіць і палітызаваць балючыя пытанні гісторыі, як і заява аб спробе арганізаваць перавароты і да таго падобнае, хочуць адцягнуць увагу ад парушэнняў правоў чалавека ў гэтыя дні ў Беларусі, пазбегнуць адказнасці за пагаршэнне двухбаковых літоўска-беларускіх стасункаў, апраўдаць уласныя рашэнні ва ўнутранай палітыцы ў таталітарнай духу», – адзначыла ў каментары BNS у літоўскім МЗС.

Аналітыка
«На «барацьбу з рэабілітацыяй нацызму» можна спісаць усё што заўгодна». Гістарычная памяць пад прыцэлам
2021.05.09 11:46

16 траўня генеральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што мае звесткі аб «яшчэ жывых нацысцкіх злачынцах», якія прымалі ўдзел у дзейнасці карных батальёнаў. «У першую чаргу літоўскіх батальёнаў СС і Арміі Краёвай (насамрэч Армія Краёва ваявала супраць гітлераўскай Нямеччыны – заўв. belsat.eu). Цяпер рыхтуюцца адпаведныя матэрыялы і будзе накіравана даручэнне аб аказанні прававой дапамогі ў гэтыя дзяржавы для таго, каб адпаведныя праваахоўныя органы правялі з гэтымі асобамі (а яны яшчэ жывыя, нам вядома іх месца жыхарства) працэсуальныя дзеянні ў межах крымінальнай справы аб генацыдзе», – дадаў Андрэй Швед.

Інтэрв’ю
Гісторык: Справа «за генацыд» – палітычная маніпуляцыя на памяці ахвяраў вайны
2021.04.09 21:07

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў