Дзяржсакратарыят Савету бяспекі атрымае статус дзяржаўнага органа


Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфавіч заявіў, што гэта прадугледжана новай рэдакцыяй палажэння аб Савеце бяспекі, піша БелТА.

Паводле словаў Вальфовіча, папярэдняя рэдакцыя палажэння была ў 2000 годзе і з таго часу наспела неабходнасць яго актуалізаваць. Праца над дакументам будзе завершана ў бліжэйшыя месяц-два, і ён будзе ўнесены на разгляд кіраўніка дзяржавы.

На сённяшні дзень Савет бяспекі лічыцца найвышэйшым калегіяльным каардынацыйна-палiтычным органам, які рэалізуе паўнамоцтвы прэзідэнта ў галіне забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Раней падчас паседжання Савету бяспекі Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць пашырыць паўнамоцтвы Савету бяспекі.

«Улічваючы агрэсіўныя спробы ператварыць Беларусь, па тэрміналогіі Злучаных Штатаў Амерыкі, у «недзеяздольную дзяржаву», мы павінны замацаваць за Саветам бяспекі новыя канкрэтныя, жыццёва важныя функцыі. Такое пашырэнне паўнамоцтваў будзе садзейнічаць запэўніванню стабільнай і бяспечнай работы ўсёй дзяржавы і кожнага чалавека», – сказаў ён.

Якія канкрэтна паўнамоцтвы атрымае Савет бяспекі пакуль не ўдакладняецца.

Hавiны
Лукашэнка: Нам трэба выстаяць
2021.05.18 14:10

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў