У беларусаў пачалі ўзнікаць праблемы з банкамі ў краінах ЕЗ


Для беларусаў і расейцаў еўрапейскія банкі ўводзяць дадатковую верыфікацыю і адмаўляюцца адкрываць рахункі.

Нашыя чытачы паведамляюць, што з учора ў польскім банку PKO нікому з беларускімі і расейскімі пашпартамі рахункаў не адкрылі. Раней банк адкрываў замежнікам рахункі проста паводле пашпарта.

PKO першапачаткова апублікаваў допіс у Twitter, што гэтая інфармацыя не праўдзівая. Спаслаўшыся на тое, што адмовіць могуць, толькі калі асоба ёсць у спісе абмежаванняў ЕЗ або не мае дакументаў. Цяпер пост выдалены.

У банку ING беларусу, які ўжо ёсць кліентам установы, адмовілі ў дадатковых паслугах. На ягоны запыт адказалі, што праз беларускі пашпарт ён пакуль можа карыстацца толькі тым рахункам, які адкрыў раней.

Таксама еўрапейскія банкі плануюць правяраць беларусаў і расейцаў, хто ўжо мае рахункі, на фінансаванне тэрарызму, вайны і незаконнай дзейнасці.

У Чэхіі тых, у каго ўжо ёсць дзейныя рахункі, просяць прыйсці дадаткова, каб спраўдзіць асобу.

Hавiны
Беларускія банкі ўводзяць ліміты на зняцце і продаж валюты. Чаго чакаць далей?
2022.03.15 16:16

Нагадаем, што Расея пры дапамозе рэжыму Аляксандра Лукашэнкі развязала агрэсіўную вайну супраць Украіны. З тэрыторыі Беларусі разгортваецца наземнае ўварванне ва Украіну, а таксама наносяцца ракетныя ды авіяцыйныя ўдары. Праз вайну супраць Расеі і Беларусі былі ўведзеныя беспрэцэдэнтныя санкцыі ды абмежаванні, якія закранулі розныя сферы.

РР belsat.eu

Стужка навінаў