Місіі ЗША і ЕЗ у АБСЕ падтрымалі галасаванні за мірнае рашэнне крызісу ў Беларусі шляхам перамоў


Пасля рабочага візіту ў Аўстрыю кіраўніка кабінета Святланы Ціханоўскай Валерыя Кавалеўскага Місіі ЗША і ЕЗ у АБСЕ падтрымалі галасаванні, якое праводзіцца Ціханоўскай за мірнае рашэнне палітычнага крызісу ў Беларусі, паведамляецца ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.

У Вене Кавалеўскі правёў сустрэчы з дарадцамі канцлера Аўстрыі, МЗС, прадстаўнікамі палітычных партый і кіраўніцтвам Дыпламатычнай акадэміі. Таксама за час візіту ён правёў перамовы ў шведскім старшынстве ў АБСЕ.

Валерый Кавалеўскі і Крысціян Штрохал, былы пасол Аўстрыі пры АБСЕ.
Фота: тэлеграм-канал @tsikhanouskaya

Пасля яго візіту ў Аўстрыю Місія ЗША ў АБСЕ падтрымала ініцыятыву Святланы Ціханоўскай аб галасаванні за мірнае рашэнне крызісу шляхам перамоў пры міжнароднай падтрымцы і спаслалася на шведскага старшыні АБСЕ:

«ЗША дзякуюць шведскаму старшыні АБСЕ за прапанову арганізаваць нацыянальны дыялог паміж уладамі Беларусі і тымі, хто заклікае да дэмакратыі і захавання правоў чалавека».

Місія Еўразвязу ў АБСЕ таксама падтрымала галасаванне, ініцыяванае Святланай Ціханоўскі. Пастаянны старшыня ЕЗ пры АБСЕ Раса Астраўскайтэ выказалася пра заклік да дыялогу, які прывядзе да новых празрыстым выбарам у гэтым годзе.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў