Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову этапавалі ў Жодзіна


Чацвёрты дзень суда над журналісткамі «Белсату». Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай вынеслі прысуд – два гады ў калоніі агульнага рэжыму. Менск, Беларусь. 18 лютага 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву, якую прызналі палітзняволенай, маглі этапаваць з Менску ў Жодзіна.

Як паведаміў Ігар Ільяш, муж Кацярыны Андрэевай, у СІЗА на вуліцы Валадарскага ў яго адмовіліся прыняць перадачу для жонкі:

«Заявілі, што Кацю ўчора этапавалі ў Жодзіна».

Таксама стала вядома, што 16 сакавіка ў жодзінскае СІЗА этапавалі і іншую нашую каляжанку – Дар’ю Чульцову.

Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму толькі за тое, што яны 15 лістапада 2020 года зладзілі стрым з плошчы Пераменаў. Журналістак абвінавацілі ў тым, што яны нібыта бралі актыўны ўдзел у «групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак», і нават кіравалі імі, што пацягнула за сабою парушэнне працы грамадскага транспарту.

Hавiны
Апеляцыйную скаргу Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай разгледзяць у красавіку
2021.03.15 18:21

МГ belsat.eu

Стужка навінаў