Консульскі аддзел амбасады ЗША ў Менску прыпыніў аказанне візавых паслуг


Консульскі аддзел амбасады ЗША ў Менску прыпыніў аказанне візавых паслуг праз недахоп персаналу, паведамляе прэс-служба амбасады ў Facebook.

Гэта вынік скарачэння штата дыпламатычнага прадстаўніцтва па патрабаванні беларускіх уладаў.

Амбасада ЗША ў Беларусі.
Фота: Reuters

«У выніку вострага недахопу персаналу з-за вымушанага скарачэння колькасці персаналу пасольства ЗША Менску з 15 лютага консульскі аддзел прыпыніў усе візавыя паслугі і прапануе толькі экстраныя паслугі», – гаворыцца ў паведамленні.

Экстранныя паслугі ўключаюць пашпарты ЗША і консульскія справаздачы аб нараджэнні за мяжой.

Амбасада ЗША працягне аказваць паслугі ў цяперашніх умовах і шкадуе аб тым, што дзеянні беларускіх уладаў абмежаваныя магчымасці для консульскіх паслуг:

«Мы заклікаем асоб, якія звяртаюцца па візавыя паслугі, прызначаць сустрэчы ў суседнія пасольствы і консульствы ЗША, і шкадуем аб нязручнасцях. Калі ласка, памятайце, што час апрацоўкі можа быць даўжэй чым звычайна».

Цяпер усе запыты на паслугі для грамадзян ЗША трэба накіроўваць па адрасе ConsularMinsk@state.gov.

У студзені ўжо з’яўлялася інфармацыя аб пагрозе закрыцця амерыканскай амбасады ў Менску праз тое, што ўлады Беларусі прымушаюць істотна скараціць персанал дыпламатычнай місіі. А з 1 лютага дзяржаўны дэпартамент ЗША загадаў вывезці сем’і амерыканскіх дыпламатаў з Беларусі ў сувязі з магчымай эскалацыяй напружання вакол Украіны.

Hавiны
Канфлікт у Драздах, хвалі скарачэнняў і адкліканне агрэмана. Гісторыя амбасады ЗША ў Беларусі
2022.02.02 09:52

АД belsat.eu

Стужка навінаў