Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай вынеслі прысуд. СТРЫМ


17 лютага ў судзе Фрунзенскага раёну Менску скончылі разглядаць крымінальную справу ў дачыненні нашых каляжанак Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай. Сёння суддзя Наталля Бугук агучыла вырак: два гады ў калоніі агульнага рэжыму. Столькі, колькі прасіла пракурорка.

Дар’і Чульцовай і Кацярыне Андрэевай агучылі вырак. Ім прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму.
Фота: АВ / «Белсат»

Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову абвінавацілі ў тым, што яны нібыта бралі актыўны ўдзел і нават кіравалі «групавымі дзеяннямі, што груба парушаюць грамадскі парадак», якія пацягнулі за сабою парушэнне працы грамадскага транспарту. Следства сцвярджала, што стрым журналістак з пратэставай акцыі 15 лістапада нібыта пацягнуў за сабою прыпыненне руху 13 аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных (хаця большасць з гэтых маршрутаў наагул не маюць дачынення да плошчы Пераменаў, дзе іх затрымалі).

Hавiны
«Прымітыўны акт помсты спецслужбаў». Што трэба ведаць пра суд над Дар’яй Чульцовай і Кацярынай Андрэевай
2021.02.15 14:17

10:10 Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову прызналі вінаватымі і прысудзілі два гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Суддзя загадала залічыць час пад вартаю, як 1 дзень – 1 дзень калоніі. Таксама Наталля Бугук загадала забраць нататнікі, налепкі, тканіну і знішчыць. Відэакамеру, мікрафон, штатыў сканфіскавалі на карысць дзяржавы.

Маёмасць дзяўчат – флэшкі, дыктафон, ноўтбукі, мабільныя тэлефоны, 0,72 рубля на рахунку Кацярыны, 0,05 рубля з іншага ейнага рахунку, фотаапарат – вызваліць ад арышту і перадаць назад.

Суддзя: Абвінавачаная, ці зразумелі вы прысуд?

Кацярына: Не. Што гэта?

Дар’я: А чаму не 25 гадоў?

Каля дзвярэй і рамак людзі даведаліся пра вырак. Чуваць, як хтосьці плача.

Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева.
Фота: АВ / «Белсат»

09:50 Каля суда зноў стаіць бус з АМАПам. На апошняе паседжанне прыйшлі прадстаўнікі дыпламатычнай місіі.

Фота: АВ / «Белсат»
Працяг працэсу над Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. Дзень чацвёрты.
Фота: «Белсат»

Каля судовай залы сабраліся каля 40 чалавек. Тут таксама бацькі Кацярыны і Дар’і. Пачалі запускаць сваякоў і адвакатаў.

Ігар Ільяш, муж Кацярыны Андрэевай.
Фота: АВ / «Белсат»
Фота: АВ / «Белсат»
Стужка навінаў