ПЦ «Вясна»: на свабоду выйшаў журналіст Генадзь Мажэйка


Журналіст газеты «Комсомольская правда» в Беларуси» Генадзь Мажэйка, якому прысудзілі тры гады калоніі, выйшаў на свабоду. Падобна на тое, што ён цалкам адбыў свой тэрмін.

Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце ПЦ «Вясна». Паводле праваабаронцаў, ён выйшаў на свабоду яшчэ 23 лістапада. Дэталі вызвалення не паведамляюцца.

Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка 2021 года ў маскоўскім аэрапорце і перавезлі ў Беларусь. Падставаю для арышту журналіста паслужыў артыкул, апублікаваны на афіцыйным сайце газеты неўзабаве пасля таго, як стала вядома пра страляніну ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Менску, у выніку якой загінулі IT-спецыяліст Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. У матэрыяле, апублікаваным на сайце kp.by, аднакласніца Зельцара Вера Салаўёва дзялілася добрымі ўспамінамі пра забітага айцішніка.

Матэрыял выклікаў абурэнне ўладаў: «Комсомольскую правду» в Беларуси» абвінавацілі ў абяленні тэрарыста і прапагандзе экстрэмізму. 29 верасня пазалетась сайт kp.by быў заблакаваны, а 5 кастрычніка 2021 года маскоўскае кіраўніцтва КП абвесціла пра закрыццё свайго прадстаўніцтва ў Беларусі.

У сакавіку 2023 года Менгарсуд прызнаў Генадзя Мажэйку вінаватым паводле арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці») і арт. 368 КК («Знявага Лукашэнкі»). Яму прысудзілі тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Hавiны
Падставаю для абвінавачання журналіста Генадзя Мажэйкі ў абразе Лукашэнкі стаўся дыктафонны запіс
2022.12.05 15:53

У чэрвені Вярхоўны Суд пакінуў у сіле ранейшы вырак.

З улікам таго, што адзін дзень, праведзены ў СІЗА да ўступлення прысуду ў сілу, прыраўноўваецца да 1,5 дзён у калоніі, тэрмін пакарання ў Мажэйкі мусіў скончыцца да канца 2023 года.

Спецслужбы Беларусі ўключылі журналіста ў «тэрарыстычны спіс» і «спіс экстрэмістаў».

Гісторыі
Журналіст Генадзь Мажэйка ўжо год у СІЗА за матэрыял пра Андрэя Зельцара. Што вядома пра справу?
2022.10.01 08:30

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў