Ратаўнікі адпампоўваюць забруджаную нафтай ваду ў рацэ ў Берасці


Нафтавая пляма ў рэчцы Мухавец.
Фота: МНС

Пра нафтавую пляму ў Мухаўцы стала вядома 16 снежня, паведамляе МНС.

Ратавальнікі і адмыслоўцы выехалі на месца абследаваць акваторыю ды высветліць абставіны забруджання. Калі эксперты прыбылі, нафтавая пляма ўжо расцягнулася ўздоўж узбярэжжа на 300 метраў і на 1–4 метры шырыні.

Работнікі МНС і ТВВОД устанавілі адмысловыя загароды. Работнікамі Берасцейскай абласной лабараторыі аналітычнага кантролю Рэспубліканскага цэнтру аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя абследаваная акваторыя ракі, узятыя пробы вады для правядзення аналізаў.

Памораку рыбы не зафіксавалі. Крыніца забруджання вады і выгляд забруджвальных рэчываў удакладняюцца.

Адпампоўваць забруджаную ваду з баржы плануюць сёння, 17 снежня.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў