Пасля ўцёкаў польскага жаўнера ў Беларусь знялі з пасадаў трох вайсковых камандзіраў


Міністэрства абароны Польшчы паведаміла, што праз уцёкі польскага жаўнера ў Беларусь былі знятыя з пасады трое вайсковых камандзіраў.

Як напісаў міністэрства ў сваім акаунце ў Twittar, пасля дакладу генерала Радомскі міністру абароны Марыушу Блашчаку былі адсунуты ад камандавання камандзір батарэі, камандзір узводу і камандзір аднаго з з дывізіёнаў у Венгажэве.

Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі заяўляюць, што польскі вайсковец Эміль Чэчка папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі нібыта на знак пратэсту супраць палітыкі Польшчы ў міграцыйным крызісе і жорсткага абыходжання з уцекачамі.

Польскі бок пацвердзіла факт знікнення жаўнера 11-га артылерыйскага палка. Міністр абароны Марыуш Блашчак заявіў, што зніклы вайсковец меў праблемы з законам.

Hавiны
«Смажыў каўбасу на вогнішчы». БТ паказала дзіўны фрагмент размовы з польскім дэзерцірам
2021.12.17 16:31

РР belsat.eu

Стужка навінаў