«Ні берага, ні дна»: Palina выдала першы за тры гады альбом


Беларуская спявачка Palina выдала новы альбом «Ні берага, ні дна». Стылістычна гэта найбольш разнастайная праца артысткі.

Вокладка альбому «Ні берага, ні дна». Крыніца: band.link/nibereganidna

У альбоме 10 песень, з якіх толькі дзве выходзілі раней сінгламі. Сярод новага дзве песні – «Mafia» і «Саломкі» – запісаныя па-беларуску. Першая – гітарна-электронная кампазіцыя на верш беларускага паэта Віктара Жыбуля. Другая – спалучэнне электронікі з фолкам.

«У альбоме сабраныя песні пра розныя адчуванні і перыяды майго жыцця, – кажа Palina. – Ёсць пра млявыя падлеткавыя драмы і тугу па іх. Ёсць пра бессэнсоўнасць, пра сваіх, пра дэсерт, пра саломку. Ёсць пра нейкія дробязі, якія раптам дапамагаюць трымацца і не страціць розуму. Чамусьці шмат гітараў, трубаў, сірэнаў і сцвярджальных выказванняў пра каханне. Маўляў, жыць, канечне, вельмі складана, але я ўсё роўна гэта люблю і ўдзячная таму, што маю».

Паслухаць альбом можна на ўсіх лічбавых пляцоўках.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў