Прэм’ер Ізраілю: «Хамас» – гэта новыя нацысты


Падчас выступлення на сумеснай прэс-канферэнцыі з канцлерам Нямеччыны Оляфам Шольцам, які прыбыў у Ізраіль ў знак салідарнасці, прэм’ер ізраільскай дзяржавы Бэньямін Нэтаньягу назваў «Хамас» новымі нацыстамі.

Бэньямін Нэтаньягу.
Фота: netanyahu.org.il

Ізраільскі прэм’ер заявіў, што менавіта «Хамас» нясе адказнасць за бяспеку грамадзянаў сектару Газа, а таксама ізраільскіх закладнікаў і палестынцаў. Нэтаньягу звярнуўся да свету з заклікам перамагчы «Хамас».

«Хамас» – гэта новыя нацысты. «Хамас» – гэта «Даіш», у некаторых выпадках горш, чым «Даіш». І сапраўды гэтак жа, як свет аб’яднаўся, каб перамагчы нацыстаў, гэтак жа, як свет абʼяднаўся, каб перамагчы «Даіш», свет павінен абʼяднацца вакол Ізраілю, каб перамагчы «Хамас». Гэта частка восі зла Ірану, «Хізбулы» і «Хамасу», – прыводзіць словы Нэтаньягу Бі-Бі-Сі.

Ізраільскі прэм’ер падкрэсліў, што мэта «Хамасу» – «знішчыць Дзяржаву Ізраіль, забіць як мага больш габрэяў». І калі б яны маглі, яны б забілі ўсіх габрэяў.

«У іх проста няма магчымасцяў, але яны забілі 1300 цывільных асобаў… Таму відавочна, што мы павінны прыняць захады, каб перамагчы «Хамас» і гарантаваць, што падобнае не паўторыцца. Але гэта не толькі наша бітва, гэта наша агульная бітва», – адзначыў Бэньямін Нэтаньягу.

Hавiны
Еўразвяз выступіў з асуджэннем «Хамасу»: Тэрору няма апраўдання
2023.10.16 09:04

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў