Пачаўся суд над валанцёрамі фонду «Краіна для жыцця»


У Менскім гарадскім судзе пачаўся працэс над Антонам Сташэўскім, Юліяй Сырых, Таццянай Астроўскай і Марынаю Дуброўскаю, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Усе яны валанцёры фонду «Краіна для жыцця».

Антон Сташэўскі, Юлія Сырых, Таццяна Астроўская, Марына Дуброўская. Крыніца: prisoners.spring96.org

Палітычных вязняў затрымалі 9 ліпеня 2021 года падчас «шырокамаштабнай аперацыі КДБ для зачысткі ад радыкальна настроеных асобаў». Спачатку ім выставілі абвінавачанні паводле арт. 361-2 КК («Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»). Пазней жанчынам змянілі меры стрымання, бо іхныя дзеянні перакваліфікавалі на больш «мяккі» артыкул, таму вызвалілі з СІЗА да суда. Антона Сташэўскага перавялі ў СІЗА.

Праваабаронцы паведамляюць, што ў залежнасці ад ролі кожнага іх вінавацяць паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 2 арт. 342 («Навучанне і рыхтаванне асобаў для ўдзелу ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама іх фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне») і ч. 1 арт. 357 («Змова з мэтаю захапіць дзяржаўную ўладу неканстытуцыйным шляхам»).

Справу разглядае суддзя Дзіна Кучук.

Hавiны
БТ паказала «пакаяннае відэа» чалавека, які «прызнаўся» ў рыхтаванні тэракту для «BYPOL»
2022.10.16 23:39

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў