На гэтым тыдні Палата прадстаўнікоў абмяркуе Закон аб амністыі


21 кастрычніка Палата прадстаўнікоў абмяркуе амністыю, прымеркаваную да «Дня народнага адзінства» 17 верасня. Першапачаткова 6 верасня пра яе заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з сілавікамі.

Авальная зала парламенту. Крыніца: housegovby/Telegram

«Плануецца, што пад амністыю трапяць каля 8 тысячаў чалавек. З праекту закону вынікае, што пад амністыю дакладна не трапяць асобы, якія ўчынілі злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, экстрэмісцкай скіраванасці, а таксама сексуальныя злачынствы ў дачыненні няпоўнагадовых», – гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-каналу Палаты прадстаўнікоў.

У абмеркаванні возьмуць удзел прадстаўнікі ведамстваў, палітычных партыяў і грамадскіх аб’яднанняў.

Улады Беларусі апублікавалі праект закону яшчэ на мінулым тыдні.

Аднак, згодна з дакументам, амністыі не падлягаюць асобы, улучаныя ў пералік тых, хто мае дачыненне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці, а таксама абвінавачаныя або асуджаныя паводле большасці палітычных артыкулаў:

  • арт. 130 – «Распальванне варожасці»;
  • арт. 293 – «Масавыя закалоты»;
  • арт. 342 – «Дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак»;
  • арт. 361-1 – «Удзел у экстрэмісцкім фармаванні»;
  • арт. 368 – «Абраза прэзідэнта»,
  • арт. 369 – «Абраза прадстаўніка ўлады».

Таксама, згодна з законам, ён падлягае выкананню цягам шасці месяцаў з дня ўступлення яго ў моц.

Аналітыка
Чаму завісла лукашэнкаўская амністыя і ці варта яе чакаць?
2022.09.29 13:49

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў