«Ёсць праблемы». Армянскі дыпламат распавёў, што Ерэвану не падабаецца ў Расеі і АДКБ


Амбасадар у асаблівых даручэннях МЗС Арменіі Эдман Марукян у інтэрв’ю ТАСС распавёў пра пытанні, якія ў Ерэвану ёсць да Масквы і дзейнасці супольных арганізацыяў.

Сцягі АДКБ
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сцяг АДКБ (злева) і сцягі дзяржаваў-чальцоў АДКБ. Менск, Беларусь. 25 траўня 2023 года.
Фота: Odkb-csto.org

У прыватнасці, дыпламат распавёў пра прычыны незадаволенасці Арменіяй дзейнасцю Арганізацыі дамовы пра калектыўную бяспеку (АДКБ).

«Пасля азербайджанскай агрэсіі, падчас якой загінула больш як 200 асобаў, прыбыла місія збору фактаў з АДКБ. Мы чакалі палітычнай ацэнкі і рэалізацыі механізмаў АДКБ. Гэтага не адбылося. Цяпер ёсць праблемы, якія неабходна вырашыць», – заявіў ён, дадаўшы, што задача Ерэвану – «абараняць тэрытарыяльную цэласць Арменіі».

Датычна жаданнем Ерэвану ратыфікаваць Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суду (МКС), які выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна, Эдман Марукян заявіў, «Расейскай Федэрацыі была зробленая прапанова наконт гэтага, праведзеная сустрэча, працэс ідзе». Паводле яго, Рымскі статут ратыфікуецца не супраць РФ, а з прычыны «ваенных злачынстваў, учыненых на тэрыторыі Рэспублікі Арменія азербайджанскім бокам».

«Нашы расейскія партнёры добра аб гэтым дасведчаныя. Гэтыя справы павінны стаць абʼектам міжнароднага крымінальнага пераследу», – сказаў амбасадар.

Што датычыць армяна-амерыканскіх вайсковых вучэнняў, то яны праходзяць у рамках міратворчай місіі з 2011 года, але раней «пытанняў не ўзнікала».

Аналітыка
Арменія развітваецца з Расеяй і АДКБ? Што адбываецца паміж Ерэванам і Масквой
2023.09.08 07:15

На пачатку верасня паміж Арменіяй і Расеяй узнікла даволі гучная сварка ў публічным полі. Ерэван кажа пра сваю незадаволенасць расейскімі ўладамі і хоча збліжэння з Захадам, а з Масквы выказваюць заклапочанасць і нават прапаноўваюць абвясціць Арменію незаконнай.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў