У ноч на 17 жніўня з анексаванага Расеяй Крыму выехалі кіраўнік калабаранцкага ўраду Сяргей Аксёнаў і спікер мясцовай Дзярждумы Уладзімір Канстанцінаў. Пра гэта паведамляе ўкраінскі 24 канал са спасылкай на крыніцы ў разведцы.
Паводле яго, маскоўскі куратар паведаміў Аксёнаву і Канстанцінаву пра верагодную небяспеку для іх жыццяў. Тады акупацыйныя лідары пачалі вывозіць з Крыму сваіх жонак, дзяцей і палюбоўніц. Для паспяховай эвакуацыі чыноўнікаў у Растоў нават перакрывалі Крымскі мост.
Адначасова падначаленыя Аксёнава ў Крыме знішчалі дакументы.
«Па ўсёй верагоднасці, для рашэння вызначаных задач гаўляйтары могуць вяртацца на некалькі гадзін, але, падобна, з гэтага часу будуць жыць у Расеі», – піша ўкраінскае выданне.
Таксама ў Крыме расейскія войскі пачалі тэрміновае перамяшчэнне сваіх самалётаў і верталётаў у глыб паўвострава і нават на аэрадромы ў Расею.
Якуб Хруст belsat.eu