Праваабаронцу Стэфановічу і супрацоўнікам «Нашай Нівы» не аддаюць перадачы


Праваабаронца Валянцін Стэфановіч патрапіў у камеру, дзе было яшчэ 4 чалавекі, паведамляе «Вясна».

«Усе палітычныя. У тым ліку пракурор Яўген Бабак. Перадачу не аддалі. Матрацаў няма. Не білі», – распавяла жонка Валянціна Аліна.

Валянцін Стэфановіч.
Фота: Белсат

Таксама на Акрэсціна не аддаюць перадачы затрыманым нашаніўцам, паведамляе «Наша ніва».

Больш за тыдзень затрыманыя супрацоўнікі «Нашай Нівы» знаходзяцца за кратамі, у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. 15 ліпеня супрацоўнікі ІЧУ прынялі ў сваякоў затрыманых перадачы, але да нашых калег рэчы і прадукты так і не дайшлі.

Такім чынам ужо больш за тыдзень нашаніўцы застаюцца ў тым жа адзенні, у якім іх затрымалі, без зменнай бялізны, элементарных сродкаў гігіены, дадатковай ежы і пітва. Куды падзеліся перадачы, якія сваякі куплялі за свае грошы і перадвалі, невядома. Гуманітарныя наборы, якія на Акрэсціна перадае «Чырвоны крыж», затрыманым таксама не даюць. Людзі ў ізалятары спяць на падлозе або на шконках без бялізны і матрацаў. Усё гэта з’яўляецца грубым парушэннем закону і ўнутраных правілаў ІЧУ.

Hавiны
Бухгалтарка «Нашай нівы» Вольга Раковіч выйшла з Акрэсціна
2021.07.17 09:43

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў