Падчас рамонту ў салігорскім спартовым комплексе загінуў рабочы


Раніцай 17 чэрвеня пры рамонтных працах на спарткомплексе «Шахцёр» у Салігорску пацярпелі двое рабочых, адзін з іх загінуў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту.

Падчас рамонтных працаў на спарткомплексе ў Салігорску загінуў рабочы. Скрыншот з відэа: skgovby / Telegram

Паводле версіі ведамства, падчас рамонтных працаў зламаўся металічны гідрапад’ёмнік, у выніку перакулілася кабіна. У ёй былі двое рабочых 40 і 56 гадоў. Нягледзячы на тое, што мужчыны былі прышпіленыя тросам і мелі каскі на галовах, яны атрымалі цяжкія траўмы. Іх даставілі ў больніцу, але 56-гадовага жыхара Салігорску выратаваць не ўдалося.

Следчы са спецыялістамі Упраўлення дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў Менскай вобласці і інспектарам Дэпартаменту інспекцыі аховы працы праводзяць агляд месца здарэння. Апытваюцца відавочцы, бярэцца ў справу дакументацыя.

Паводле гэтага факту Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэту праводзіцца правяранне і плануюцца экспертныя даследаванні.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў