Байцы палка Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўкраінскія ўзнагароды


Байцы палка імя Кастуся Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды «За бойові заслуги», а таксама «Україна понад усе».

Цяпер вайскоўцы знаходзяцца на баявым выездзе, паведамляе афіцыйны канал палку ў Telegram.

Фота: belwarriors/Telegram
Фота: belwarriors/Telegram

«Для нас гэта вялікі гонар і ацэнка нашай баявой працы», – так пракаментавалі ў палку прысваенне ўзнагарод.

Паведамляецца, што адзін з беларускіх добраахвотнікаў – Зміцер Апанасовіч з пазыўным «Тэрор», – узнагароджаны медалём «За бойові заслуги» пасмяротна.

Зміцер Апанасовіч быў цяжка паранены ў цяжкіх баях пад Ірпінём. Яго тэрмінова завезлі ў шпіталь, але выратаваць жыццё ў дактароў не ўдалося, ён памёр 24 сакавіка.

Фота: belwarriors/Telegram
Фота: belwarriors/Telegram

Раней пасмяротна прысвоілі званне Героя Украіны беларускаму добраахвотніку Аляксею Скоблю. Ён загінуў 13 сакавіка ў абарончых баях за Кіеў, калі прыкрываў адыход сваіх байцоў. Аляксей стаўся другім беларусам, якому прысвоілі званне Героя Украіны. Першы быў Міхаіл Жызнеўскі, якога забілі падчас пратэстаў на Майдане ў 2014 годзе.

Аналітыка
Чаму Захад так павольна дапамагае Украіне? Колькі зброі неабходна для перамогі?
2022.06.17 14:57

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў