Актывістцы Алене Гнаўк прысудзілі 3,5 года калоніі


Суд Пружанскага раёну 17 чэрвеня агучыў вырак пенсіянерцы Алене Гнаўк: ёй прысудзілі 3,5 года калоніі. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Менавіта столькі і прасіў пракурор. Акрамя таго, жанчына мусіць сплаціць штраф 3200 рублёў.

Гнаўк прызналі вінаватай паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «абраза Лукашэнкі» і «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь». Прысуд выносіў суддзя Юрый Жытко.

Алена Гнаўк лічыць крымінальныя справы супраць яе сфабрыкаванымі, праваабарончая супольнасць прызнала жанчыну палітзняволенай.

У няволі Алена Гнаўк больш чым 5 месяцаў – з 11 студзеня. Усяго пасля падзеяў 2020 года жанчына мае 17 затрыманняў, 4 крымінальныя справы, 10 адміністратыўных справаў і штрафаў на 173 б. в.

Беларус беларусу
Што стала з пенсіянеркай, якая абразіла Лукашэнку
2021.10.07 18:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў